Тое, што вандроўка будзе на мяжы фолу, завочна адчуў яшчэ па тэлефанаваньні на «Свабоду» зь Вялікай Ухалоды. Алена — сустрэча зь ёй наперадзе — паведамляла, што на іхнай птушкафабрыцы зь верасьня «ня плацяць заробку», а прыбытак «ідзе на корм гусям, якія ўсё роўна дохнуць».
Амаль 4 гады таму я ўжо наведваў 2-тысячны пасёлак, дзе старажылы ўсё яшчэ ўзгадваюць пра сваіх калісьці знакамітых на ўвесь СССР гусакоў рэйнскай пароды, у якіх, казалі, нават «пячонка была на ўсе 3 кг». Мой тагачасны спадарожнік, кіраўнік раённай суполкі партыі «Справядлівы сьвет», спадар Станіслаў Бабіцкі часьцяком наведваў паселішча і як пакупнік — на месцы ўсё было больш якасна і танна.
Бабіцкі: «У сярэдзіне 90-х я часта наведваўся ў Вялікую Ўхалоду. Гаспадарка грымела. Яйкі, птушаніна — яны адкрывалі крамы ў розных гарадах…»
Посьпеху спрыяла і геаграфія: паблізу Барысаў, за 8 кілямэтраў — чыгунка Варшава — Масква. Перад уездам у вёску дагэтуль сьціплы ўказальнік «Вялікая Ўхалода». А над ім узвышаецца вялізны, з бэтонным надпісам «ОМС АГРА». У 2008 годзе птушкафабрыка, купленая італьянскім інвэстарам, выйшла з аграхолдынгу. Праўда, тады ўжо казалі, што справа нячыстая — выканаўчаму дырэктару Юрыю Балотнікаву далі 5 гадоў за хабарніцтва, а зьмена ўладальніка зьвязаная з чарговым адмывам грошай. І тады ўжо з-за фабрычных адкідаў мясцовыя не маглі выпіць кубак чыстай вады, хварэлі дзеці. Сацыяльны пэдагог тутэйшай сярэдняй школы спадарыня Яна і сёньня паўтарае:
Кананкова: «Мы баімся, бо ў нас перабоі з вадой. Адключаюць, калі б’юць птушку, а пасьля ўключаем — ідзе проста чорная. Фільтры падаюць, бо іржа аж камянямі ляціць — не пасьпяваеш іх купляць. Два разы гарбату давёў да кіпеню, і можаш выліваць ваду — шматкі рыжыя. Уявіце, якія нашыя ныркі ад гэтай вады! Калі таго самага ачышчальніка па інструкцыі хапае на 200 літраў вады, у нас — на 100. На месяц не хапае фільтра, калі ваду проста заліваюць у гарбатнік. Ванна, унітаз — усё жоўтае. Калі кран проста капае — за ноч будзе вялізная рыжая пляма…»
Падыходжу да ўскраіны Вялікай Ухалоды. Птушкафабрыка, здаецца, не падае прыкметаў жыцьця. Але на прахадной да мяне зьбягаюцца рабочыя:
Спадарства: «Зарплаты не даюць!»
Карэспандэнт: «А заробак калі апошні раз атрымлівалі?»
Спадарства: «Каб вам не схлусіць, у канцы верасьня апошнімі днямі — за жнівень. За верасень яшчэ ня маем!.. Начальству відней — не даюць, кажуць, грошай няма. Гэта мы вам тэлефанавалі на „гарачую лінію“!»
Карэспандэнт: «Прозьвішчы назавіцe свае?»
Тут запіс скончыўся, бо людзі, апусьціўшы галовы, імкліва разышліся. Засталася ахоўніца, кабета сярэдніх год, якая не адвяла позірк і назвала сябе:
Спадарыня: «Назаву — Алена Палонік. А заробак — мне не далі зараз мільён 600 з хвосьцікам. Нас 12 такіх ахоўнікаў. Кіроўцам наскрэблі па 800 тысяч за верасень, а нам — нічога. У мяне сыны, два студэнты. Ва ўсіх дзеці — баяцца, што павыганяюць, а мне няма куды дзявацца…»
Карэспандэнт: «Лена, вам жа ня маюць права менш за мільён даваць паводле заканадаўства! Як вы Новы год будзеце адзначаць?»
Алена: «А ніяк, сядзець будзем дома. Добра, што бульбу маем, трымаем курэй, індавутак. Ходзім на працу — трэба ж недзе хадзіць. Абяцаюць і не даюць. А 42 гады. Я езьдзіла на Барысаў — бяз сэнсу, квіток у абодва бакі атрымліваецца 11 тысяч. А паесьці?! Спрабавала на хлебазаводзе — начныя зьмены. У каго машыны — тыя так, а заробкі там невялікія — праезьдзіш, праясі. А з ночы як дабірацца — аўтастопам? Кватэру там здымай — таксама грошы. Вунь Валя сядзела — трое дзяцей. У мяне хоць стыпэндыю атрымліваюць, неяк і мне перападзе! (Сьмяецца.) А што, кажуць — „маме трэба“! Забойны цэх камэрсанты выкупілі, плацяць па тры мільёны, але за 12 гадзін працы — вельмі мала! Я таксама хаджу на падпрацоўку туды — суткі адсяджу, пасьлязаўтра на забой. Грошы нам, хто неафіцыйна, ня плацяць — птушкай разьлічваюцца. Галяк — сходзіш суседзям прадасі, каб на хлеб хоць…»
Спрабую знайсьці дырэктара заводу Валянціна Лапо — кажуць, што другі дзень няма, а месцазнаходжаньне і прозьвішча італьянца-ўладальніка наагул нікому не вядомае. Пытаюся ўсё ў той жа Алены:
Карэспандэнт: «А што Лапо вам кажа?»
Алена: «Нічога нам не гаворыць! Ён нас не прымае — яго амаль не знайсьці ніколі, як і зараз. Намесьнік начальніка зьмены Канстанцінавіч кажа, што грошай няма — птушка нясецца, усё на камбікорм сыходзіць…»
Карэспандэнт: «А яны адна адну ядуць…»
Алена: «Так. Гусі сабой трохразова кормяцца. Як мы кажам, ухалодаўская блякада…»
* * *
Далей падзеі разгортваліся, як у запраўскім дэтэктыве. Праходзячы побач, мужчына сунуў у кішэню маёй курткі паперу зь лічбамі. Паводле іх, сёлета на 1 сакавіка ў пяці «гусятніках» было па паўтары-дзьве тысячы галоў, а на 12 лістапада засталося ўсюды на 70% менш, на адной фэрме нават ніводнай птушкі. Забягаючы наперад — у бухгальтэрыі лічбы адмовіліся як камэнтаваць, так і абвяргаць. Мяне ж хутка паклікаў незнаёмы мужчына, пад’ехаўшы на аўто, і прапанаваў самому паглядзець адказ — як сказаў, завезьці «на птушыны Асьвенцім». Прозьвішча называць адмовіўся. У дасьведчанасьці сумнявацца не давялося — як і ў фантасмагарычнай карціне, якая хутка, праз пару кілямэтраў, адкрылася маім вачам. На вялізным палетку, што за якую сотню мэтраў ад фабрычных платоў ды нядзейнага тут коміна забойнага цэху, сотні, а мо й тысячы дзе-нідзе яшчэ акрываўленых трупаў птушак, кінутых штабэлямі адна на адну — не прайсьці. Канстанцін— назавем яго так — які яўна меў прафэсійнае дачыненьне да птушкафабрыкі, камэнтуе:
Канстанцін: «Во гэтая птушка ела адна адну ад голаду! Калі куплялі фабрыку, была ўмова — захаваць працоўныя месцы прыкладна 600 рабочым. А сёньня хто пайшоў на мелькамбінат, а каму за 50, у Барысаў не бяруць — засталося чалавек 25 усяго. А зараз запусьціць па-новаму — бацькоўскага статку няма, трэба рэйнскіх купляць за валюту! Гусь пры плянавых 6 кіляграмах важыць кіляграм 800 — гэта што?! Фатаграфуйце! Грошы сышлі не па прызначэньні!»
Карэспандэнт: «А чаму, па-вашаму, разлучыліся з „ОМС-агра“?»
Канстанцін: «Я так разумею, каб адкрыць новыя рахункі. Калі прадпрымальнік зь Менску ці з-за мяжы ўзяў, напрыклад, сельскую вытворчасьць, ён 3–4 гады ня плаціць падаткі. Гэта зараз стала ЗАТ „птушкафабрыка“. А італьянца, якому яна належыць, — яго 5 гадоў тут няма. Ёсьць жа пастанова: калі кіраўнік раз ня выплаціў заробак, яго павінны вызваліць — а ён за верасень яшчэ ня выплаціў! 70% дохнуць з голаду — давайце адкрыем тут птушыны Асьвенцім! 6 тысяч гусей, 2 тысячы качак і тысяч 15 бройлераў — во, калі ласка, фатаграфуйце! Гэта ж заразу распаўсюджваюць кішкі з забойнага цэху — каровы тут пасьвяць! Дзе наша вэтэрынарная служба, экалёгія, дзе што?!»
Пытаньняў больш, чым адказаў. Куды падзеліся замежныя інвэстыцыі, калі яны былі? Чаму фабрыка, чыя прадукцыя нарасхват і ёсьць сталыя рынкі збыту, не прыносіць прыбытку? Хто, урэшце, усё кантралюе?! Зь Менску пачынаю адшукваць адказных чыноўнікаў, якія б маглі абвергнуць ці пацьвердзіць атрыманую інфармацыю. Урэшце, ці будзе нехта «прымаць меры»? Дырэктара птушкафабрыкі на месцы ізноў няма, адказвае бухгальтэрыя:
Карэспандэнт: «Добрай раніцы, гэта птушкафабрыка?»
Спадарыня: «Так, гэта бухгальтар, Людміла Мікалаеўна…»
Карэспандэнт: «А ваш дырэктар, Валерый Анатольевіч, будзе? Два дні не магу датэлефанавацца…»
Спадарыня: «Сёньня ён на выканкаме…»
Карэспандэнт: «У вас будзе як-небудзь вырашацца пытаньне з тым, што зь верасьня не плацілі заробак?»
Бугальтарка: «Вядома. Частка сёньня, да канца месяца закрыем верасень і кастрычнік…»
Карэспандэнт: «А лістапад са сьнежнем? А з гусінай трупярняй, што вы зрабілі каля вашага завода?»
Бугальтарка: «Ня відзелі мы…»
Карэспандэнт: «А вы схадзіце паглядзіце!»
Доўгі час не магу трапіць да некага з Барысаўскай санітарна-эпідэміялягічнай станцыі. Узгадваю, як некалькі год таму з падобнай гісторыяй сутыкнуўся за 8 кілямэтраў ад літоўска-беларускай мяжы, ля Радуні, дзе скідалі трупы сьвіней. Тады галоўурач тамтэйшай СЭС Леанід Адамоніс тут жа патлумачыў:
«Паводле заканадаўства, яны павінны быць ад населеных пунктаў, дарог дзесьці на паўкілямэтра і ня менш чым на 2 мэтры ў глыбіню. Павінна быць страха, зачыняцца на замок, каб людзі ня лазілі. Вядома, можа любая інфэкцыя разьвівацца, калі не прыхаваныя трупы…»
Нарэшце на слухаўцы — намесьнік галоўурача Барысаўскай СЭС спадар Юры Клябанаў. Напачатку ня даў веры:
Клябанаў: «Ну вядома — гэта як інжынэрныя збудаваньні павінны быць. А вы там былі?»
Карэспандэнт: «І быў, і сфатаграфаваў!»
Клябанаў: «Мы зараз часта ня можам наведваць прадпрыемства, маем права раз на год, калі сыгналаў няма. Да нас, паводле рэгістрацыі, ніхто не зьвяртаўся. А 510 указ „Аб рэгуляваньні кантрольнай дзейнасьці“ прэзыдэнцкі абмяжоўвае — каардынацыйны плян робіцца, паводле групаў рызыкі, дзяржкантролем. Птушкафабрыка рызыкоўная — мы абавязкова паглядзім, не адкладаючы. Гэта і па лініі вэтэрынарнай службы — я зьвяжуся з галоўным вэтурачом раёну…»
Карэспандэнт: «Якія меры „SOS“ у такой сытуацыі прымаюцца?»
Клябанаў: «Яны павінны ліквідаваць пачварнасьць гэтую, прывесьці ўсё ў адпаведнасьць з вэтэрынарным заканадаўствам. Жывёльныя могільнікі павінны быць абсталяваныя ды воданепранікальныя. І каб тэрмінова прыбіралі іх адтуль! Мы дадзім прадпісаньне, каб правесьці дэзынфэкцыю…»
Калі патэлефанаваў намесьніку старшыні ўпраўленьня сельскай гаспадаркі райвыканкаму спадару Сяргею Рудамінскаму, той ужо нібы «прымаў меры».
Рудамінскі: «Я пра ўсё чуў. Нюанс у тым, што фабрыка належыць італьянскаму інвэстару. У любым выпадку, даў даручэньне ахове прыроды разам з галоўным вэтэрынарным урачом выехаць, зафіксаваць і па максымуме пакараць кіраўніка…»
І ўсё-ткі пра «птушыны Асьвенцім» на Барысаўшчыне ведалі! Гэта пацьвердзілася і ў часе размовы з карэнным барысаўчанінам, эканамістам, намесьнікам старшыні АГП спадаром Львом Марголіным, зь якім абмеркавалі сытуацыю:
Карэспандэнт: «Ані ў бухгальтэрыі птушкафабрыкі ня ведалі пра сотні гусіных трупаў, не атрымлівалі сыгналаў у СЭС, ані ў райвыканкаме як мінімум год. Вы верыце ў гэтае ўсебарысаўскае няведаньне?»
Марголін: «Пэўна ж, ня веру. Бо гэта было ня год, а добра больш, і пра гэта ведаюць усе барысаўчане. Калісьці гэта была ўзорная гаспадарка. Але кіраўнічая вэртыкаль ведае пра што хоча, і ня ведае пра што ня хоча. Адметная рыса таталітарнай дзяржавы — кожны начальнік ведае пра тое, што нясе рызыку для яго асабіста. І калі ня могуць нічога канкрэтнага зрабіць, робяць выгляд, што нічога не адбываецца. Тым больш — грамадзкага кантролю няма, незалежныя СМІ перасьледуюцца альбо ігнаруюцца. Таму лічу, што гэта не выпадковасьць, а заканамернасьць…»
Карэспандэнт: «Яны сталі абяцаць — «Вядома, прымем меры!»
Марголін: «Калі сытуацыя выходзіць на агульнадзяржаўны ўзровень, мо нешта і зробяць у гэтым месцы. Самае галоўнае — гэта дзейная гаспадарка, знаходзіцца на статыстычным уліку, робіць штоквартальныя справаздачы…»
Карэспандэнт: «Дарэчы, калі верыць бухгальтарцы, дырэктар птушкафабрыкі быў на нарадзе ў райвыканкаме…»
Марголін: «Падазраю, гаворка павінна ісьці пра маштабныя прыпіскі, бо калі пад нагамі дохлыя гусі, пра якую вытворчасьць валавую можа ісьці гаворка?»
Карэспандэнт: «Жахліва, што таталітарная дзяржава спараджае вялікую амаральнасьць…»
Марголін: «Так, яны яшчэ могуць у прыватнай размове сказаць, што „вы ж ведаеце, ад нас нічога не залежыць, мы маленькія людзі“. А падняць свой голас з вострым пытаньнем, вядома, баяцца. Мы зараз любім гаварыць, што страх у народу, у апазыцыі. Але страх у чыноўнікаў ніжняга зьвяна яшчэ большы, чым ва ўсіх астатніх…»
Пра тое, што здарыцца пасьля абнародаваньня гэтай сытуацыі, а таксама пра тое, што пакуль застаецца «за кадрам», Радыё Свабода раскажа ў адным з бліжэйшых «Падарожжаў».