Сьвіслацкія дэмакратычныя актывісты Анатоль Валюк, Юры Глебік і Віктар Дзесяцік пакараныя штрафамі ў адзін мільён рублёў. Іх зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу і шэсьці.
Такім чынам Сьвіслацкі суд кваліфікаваў акцыю ўшанаваньня памяці паўстанцаў 1863 году, якая адбылася 27 кастрычніка.
Анатоль Валюк кажа, што пратакол на яго складаў ягоны былы вучань са Сьвіслацкай школы, і калі ён прасіў зачытаць, што там напісана, той гэтага не зрабіў. А ў судзе высьветлілася, што Валюк удзельнічаў у мітынгу каля магілы Віктара Каліноўскага, а потым у шэсьці да помніка Кастусю Каліноўскаму.
Свае віны ў судзе Валюк не прызнаў і лічыць, што доказы ў судзе не былі прадстаўленыя. Паказалі кавалак стужкі бяз гуку, дзе ён стаяў каля помніка Траўгуту, калі ўскладалі кветкі. А сьведкі-міліцыянты засьведчылі толькі тое, што бачылі яго там.
Валюк: «Ніякага мітынгу наагул не было, і ў шэсьці я ня ўдзельнічаў. А сьведак маіх — Дзясяціка і Глебіка — не пусьцілі, бо, маўляў, яны самі праходзяць па гэтай самай справе».
Карэспандэнт: «А міліцыянты сьведчылі?»
Валюк: «Майго выступу каля помніка ніводзін зь іх ня чуў. Маўляў, бачылі, што стаяў побач з усімі».
Юры Глебік кажа: у яго склалася ўражаньне, што ў Сьвіслацкім судзе ўжо стаміліся ад судоў па гэтай справе. Бо сёньня толькі выклікалі па двое сьведак з боку міліцыі, а раней сьведчылі па 5–6 міліцыянтаў. Дый віну яго вызначылі даволі хутка:
«Дастаткова было стужкі з ваўкавыскага сайту, дзе відаць, як я стаю з нашым сьцягам. Ну і яшчэ, праўда, паводле пратаколу, дзе было напісана: удзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу».
Суд над Віктарам Дзясяцікам павінен быў пачацца а 14-й гадзіне. Але паколькі Глебіка асудзілі хутка, судзьдзя прапанавала адразу разгледзець справу Дзясяціка, на што той даў згоду. Ягоны працэс прайшоў без аніякіх затрымак. Вынік той самы — мільён рублёў штрафу.
Дзесяцік: «Суд для нас адбыўся аднолькавы. Сама сутнасьць суду ў тым, што ты там прысутнічаў, а гэта была несанкцыянаваная акцыя — вось і ўсё. І з гэтае прычыны па 10 базавых велічынь атрымлівайце…»
Юры Глебік кажа, што яны запыталіся ў судзьдзі — чаму ўшанаваньне памяці продкаў, якія паклалі свае жыцьці за нашу свабоду, цяпер называюць несанкцыянаванымі акцыямі і яшчэ за гэта судзяць?
Глебік: «Яна нам не адказала нічога. Але, з другога боку, шанаваць памяць продкаў — гэта сьвяты абавязак кожнага чалавека, каб не забывацца, адкуль мы і хто мы».
27 кастрычніка ў Сьвіслачы традыцыйна ўшаноўвалі памяць паўстанцаў Каліноўскага. У гэтай справе ўжо асудзілі чатырох. Станіслава Гусакова зь Віцебску, Алесь Крот зь Менску і Вітольд Ашурка зь Бярозаўкі атрымалі па 3 сутак арышту, гарадзенец Віталь Лопасаў — штраф у памеры 3 мільёнаў рублёў. Іх затрымалі ў дзень, калі адбывалася імпрэза.
Яшчэ двух удзельнікаў — гарадзенца Алеся Кіркевіча і Сяргея Трафімчыка зь Бярозаўкі Лідзкага раёну — дапыталі міліцыянты па месцы жыхарства ў сувязі з тым, што зь Сьвіслацкага РАУС прыйшоў рапарт, паводле якога 27 кастрычніка яны бралі ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Шанаваць памяць продкаў — гэта сьвяты абавязак кожнага чалавека, каб не забывацца, адкуль мы і хто мы