Міністэрства культуры сваім распараджэньнем прыпыніла будаўніцтва рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Бульбашъ-хол» каля Курапатаў.
Падставай для гэтага стаўся шэраг выяўленых парушэньняў, у тым ліку, ахоўных зонаў урочышча, забароненых для забудовы. Пра гэта кіраўніцтва Мінкульту паведаміла навуковай кіраўніцы Курапацкага мэмарыялу ад грамадзкасьці Маі Кляшторнай, а таксама каардынатарцы грамадзкай ініцыятывы «Ўратуем Курапаты» Ганьне Шапуцьцы:
Кляшторная: «Я ўвесь час кантактую зь Міністэрствам культуры ў гэтым пытаньні, і яны мне сказалі, што ўзгадняўся іншы праект зь іншымі парамэтрамі і іншага прызначэньня. А ў працэсе будаўніцтва — адны прадалі зямлю іншым зь незавершанай будоўляй, а гэтыя ўжо распарадзіліся па-свойму, ні з кім нічога не ўзгадняючы. Назіральнікам не было каму быць, вось і ўсё. Таму зь Міністэрства культуры было такое распараджэньне, што ўсё незаконна і каб там была прыпыненая ўсялякая дзейнасьць. Вось чаму і шыльда зьнікла. Ну, а зьбіраюцца падвесьці ўсё пад рысу законнасьці. Трэба будзе ўсё зьнесьці і перанесьці, а шыльду адкінуць, бо Міністэрства культуры ўзгадняла там зусім іншы аб’ект. У мяне зь Міністэрствам культуры ёсьць спрэчныя пытаньні адносна іншых аб’ектаў, але ў тым, што гэты яны прывядуць у стан законнасьці, я не сумняваюся».
Шапуцька: «Міністэрства культуры на наш запыт адказала, што падчас выезду на месца было выяўлена, што будаўнічыя працы часткова праводзяцца ў ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Пры гэтым выкананьне працаў праводзіцца без дазволу Міністэрства культуры. Таму выдадзенае прадпісаньне заказчыку працаў СТ ООО „Белрэст-інвэст“ і Менскаму аблвыканкаму ад 30.10.2012 г. аб спыненьні працаў на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Вядома, мы разумеем, што гэта толькі маленечкі крок у вырашэньні пытаньняў, якія склаліся вакол Курапатаў, бо мы бачым, што тут зьвязаны цэлы спрут зь міністэрстваў, выканкамаў і арандатараў зямлі. Гэта трэба вырашаць, і вырашаць гэтак, каб перабудаваць гэты „бульбаш“ гэтак, каб на ягоным месцы быў музэй ахвяраў таталітарных рэпрэсій».