Махамэд Людовік Лютфі Захед, гей альжырскага паходжаньня, адкрые ў канцы лістапада першую ў Францыі мячэць для сэксуальных меншасьцяў, паведамляе Zman.com.
Першай аб намеры адкрыць такую мячэць паведаміла турэцкая газэта Hurriyet, якая апублікавала інтэрвію з Захедам. «У звычайнай мячэці жанчыны павінны сядзець ззаду і насіць хустку, а геі баяцца слоўнай і фізычнай агрэсіі, – сказаў ён у інтэрв'ю. – Пасьля зьдзяйсьненьня хаджу я зразумеў, што для мусульман-геяў, якія хочуць маліцца, проста неабходная свая мячэць».
Газэта The Jerusalem Post паведамляла раней сёлета пра шлюб Захеда з французам паўднёваафрыканскага паходжаньня Кіямам аль-Дынам. Шлюбную цырымонію правёў у лютым францускі імам недалёка ад Парыжу.
Раней пара афіцыйна зарэгістравала свае адносіны ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, дзе аднаполы шлюб зьяўляецца законным, але францускія ўлады пры тагачасным прэзыдэнце Нікаля Сарказі адмовіліся прызнаць іх. Франсуа Аланд, які зьмяніў Сарказі на пасадзе прэзыдэнта Францыі, заявіў пра сваю падтрымку легалізацыі аднаполых шлюбаў падчас сваёй пераможнай перадвыбарнай кампаніі ў траўні сёлета.
Захед распавёў карэспандэнту Hurriyet, што для малітваў будуць выкарыстоўваць залю ў будысцкай капліцы, якая будзе адкрытая 30 лістапада як мячэць. У новай мячэці ня будзе падзелу паміж мужчынамі і жанчынамі і будуць праводзіцца сумесныя малітвы, адзначае турэцкае выданьне.