25 лістапада ў Беларусі адзначаюць 92-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну.
Актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, а таксама неабыякавыя да беларускай гістарычнай спадчыны людзі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, кветкамі, вянкамі і зьнічкамі традыцыйна вандруюць па месцах баёў слуцкіх паўстанцаў з войскамі чырвонай арміі.
15.30 Удзельнікі сьвяткаваньня прыехалі ў апошні пункт вандроўкі – горад Слуцак, дзе да акцыі далучыўся былы палітвязень Сяргей Каваленка.
Адбылося шэсьце па цэнтральнай вуліцы гораду ад унівэрмагу да будынку Слуцкага краязнаўчага музэю, дзе месьціўся штаб паўстанцаў. Тут каля ганку сабраліся случчакі, каб таксама ўзяць удзел ва ўрачыстасьцях. З гэтай нагоды Валеры Буйвал зноў прачытаў зварот Зянона Пазьняка, прысьвечаны гадавіне Слуцкага збройнага чыну. А Юры Беленькі адзначыў, што гледзячы на сучасных случчакоў, бачыць нашчадкаў колішніх мужных змагароў, якія паклалі свае жыцьці дзеля барацьбы за свабоду.
У сваім выступе на ганку музэю Сяргей Каваленка падзякаваў усім, за тое, што дапамаглі яму вызваліцца з турмы. Ён сказаў: «Заклікаю ратаваць Беларусь ад акупацыйнай улады, змагацца за незалежнасьць сваёй краіны».
Акцыя адбывалася пад наглядам шматлікіх міліцыянтаў.
14.00 Удзельнікі акцыі наведалі памятную мясьціну ў вёсцы Вызна (цяпер Чырвоная Слабада). Тут калісьці таксама стаяў крыж у гонар слуцкіх паўстанцаў, ды 10 гадоў таму на загад тутэйшага сьвятара яго зьнішчылі.
Адзін зь лідэраў КХП БНФ Алесь Чахольскі падчас сваёй прамовы сказаў, што неўзабаве прыйдзе час, калі ўсе памятныя мясьціны будуць ушанаваныя належным чынам.
«Усім населеным пунктам будуць вернутыя іх спрадвечныя назовы, ня будзе ніякіх чырвоных слабод. Мы ведаем, што гэтая вёска называецца Вызна. І ня трэба будзе хавацца і прасіць дазвол, каб аддаць пашану нашым мужным продкам. Мы колькі разоў спрабавалі ўсталяваць тут крыж, але не атрымалі дазволу ад мясцовай улады», – сказаў сп. Чахольскі.
На месца, дзе раней стаяў крыж, актывісты ўсклалі хваёвы вянок з уплеценымі ў яго кветкамі, а таксама запалілі сьвечкі.
12.30 Актывісты наведалі памятны крыж у вёсцы Семежава. Каля сьвятыні засьпявалі «Магутны Божа». Усклалі бел-чырвона-белыя кветкі да мэмарыяльнай пліты, паставілі зьнічкі, якія былі запаленыя ў Курапатах. Як і ў Грозаве, удзельнікаў сьвяткаваньня сустрэлі міліцыянты, у тым ліку ў цывільным. Яны фільмавалі акцыю, аднак перашкодаў удзельнікам не чынілі.
Адказны сакратар КХП БНФ Валеры Буйвал ва ўрачыстым выступе каля памятнага крыжа адзначыў, што Беларусь сёньня знаходзіцца ў падобных умовах, як і ў 1920-х гадах.
«Як калісьці мы былі пад прыгнётам Расеі, так і цяпер. Але тое, што тут сёньня лунае вялікая колькасьць нашых сьцягоў, гаворыць пра тое, што мы няскораныя, што яшчэ пазмагаемся», – сказаў сп. Буйвал.
11.00 Удзельнікі ўрачыстасьцяў наведалі вёску Грозава, дзе каля памятнага крыжа прагучала пасланьне з нагоды гадавіны Слуцкага збройнага чыну ад лідэра КХП БНФ Зянона Пазьняка. У сваім выступе выконваючы абавязкі старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі адзначыў вялікае значэньне тых падзеяў, якія адбываліся ў Слуцку і ваколіцах у 1920 годзе, дзеля незалежнасьці Беларусі.
«Ужо тады случчакі разумелі, што расейскі бальшавізм – гэта чужая, варожая філязофія для беларусаў, і паклалі свае жыцьці, каб не дапусьціць на нашую зямлю тую навалу. Сёньня мы не павінныя ахвяраваць жыцьцямі, але шмат што можам зрабіць. Тое, што вы тут, што гаворыце па-беларуску, што трымаеце ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі, – гэта таксама змаганьне, гэта працяг таго, што пачалі тут случчакі 92 гады таму назад», – сказаў Юрась Беленькі.