Старшыня Рады БНР выступіла з зваротам да 92-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.
Your browser doesn’t support HTML5
«Як і кожны год, у лістападзе думкамі я пераношуся на Случчыну. Прыпамінаюцца дзесяць тысяч адважных случчакоў, для якіх доля Айчыны была важнейшай за ўсё іншае, у тым ліку жыцьцё. Прыпамінаецца аповесьць Васіля Быкава „На чорных лядах“. Калі вы яшчэ ня чыталі яе, дык прашу, прачытайце», — зьвяртаецца Івонка Сурвіла.
«Сэрца баліць, бо варожая сіла ў канцы перамагла герояў, дый ня толькі перамагла іх, але і зьняволіла наш край на 70 гадоў, і мы ўсё яшчэ ня можам яе пазбавіцца, — кажа старшыня Рады БНР. — Але случчакі тады ўжо — 92 гады таму — зразумелі цану волі, тады ўжо вырашылі, што яны хочуць жыць вольнымі на сваёй зямлі і што яны здольныя абараніць яе ад дзікіх агрэсараў.
І прыпамінаючы іх адвагу ды іх веру ў БНР і ў свае сілы, сэрца напаўняецца любоўю, удзячнасьцю і надзеяй, што наш народ знойдзе і сёньня ў сабе адвагу і сілу абараніць сваю Бацькаўшчыну ад новай пагрозы з Усходу».
Зварот старшыні Рады БНР завяршаецца словамі: «Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас, дарагія суродзічы, з угодкамі гэтай вялікай падзеі ў жыцьці беларускага народу — Слуцкага збройнага чыну, бо ўсе мы маем права ганарыцца ім. Усе мы случчакі ў гэты восеньскі месяц. Жыве Беларусь!»