Сьледам за грамадзянскай кампаніяй «Эўрапейская Беларусь» падпісваць Мэмарандум аб абароне незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, прапанаваны Радай БНР 3 лістапада ў Вільні, адмовілася Партыя левых «Справядлівы сьвет».
Прычыны такога рашэньня пракамэнтаваў намесьнік старшыні партыі Валеры Ўхналёў:
«Так, мы сапраўды прынялі такое рашэньне. Асноўнай прычынай — тое, што палажэньні гэтага мэмарандуму супярэчаць праграме нашай партыі. Там ёсьць некаторыя пазыцыі, якія нас ніяк не задавальняюць, і мы ня можам яго падпісаць. Гэты мэмарандум, на наш погляд, носіць адназначна антырасейскі характар, а мы ня лічым, што ў нас павінны быць нейкія іншыя адносіны з Расеяй, акрамя як інтэграцыйныя — блізкія і ўзаемавыгадныя. Мы ня лічым таксама, што існуючая на сёньняшні дзень так званая Рада БНР зьяўляецца нейкім прававым суб’ектам і, як яны пішуць, гарантам незалежнасьці беларускай дзяржаўнасьці.
Канечне, там ёсьць пазыцыі, якія мы падтрымліваем, зьвязаныя перадусім з пытаньнямі правоў чалавека, з пытаньнямі сумленных і справядлівых выбараў, міжнароднай ізаляцыі і г.д. Але ў цэлым Бюро ЦК партыі прыняло рашэньне лічыць немэтазгодным падпісваць дадзены мэмарандум».
У сваю чаргу, іншыя падпісанты Мэмарандуму перакананыя, што ў справе адстойваньня незалежнасьці Беларусі ставіць пад сумнеў статус Рады БНР ніяк не выпадае. А галоўная пагроза палітычнаму і эканамічнаму сувэрэнітэту краіны паходзіць якраз з Усходу.
Дэмакратычны палітык Вінцук Вячорка: «Рада БНР ёсьць пераемніцай традыцый незалежнай, дэмакратычнай беларускай дзяржаўнасьці — дзяржаўнасьці новага кшталту. І Беларуская Народная Рэспубліка як палітычны фэномэн ад свайго пачатку інтэгравала беларускіх палітыкаў і лявейшых, і правейшых, і цэнтрысцкіх палітычных поглядаў. Бо галоўным тады, у той час, калі яна ўзьнікала, а зрэшты і потым, у наступныя дзесяцігодзьдзі, было зьберажэньне і ўмацаваньне незалежнай і свабоднай беларускай дзяржавы. Сёньня, на жаль, дзяржаўная незалежнасьць Беларусі не зьяўляецца незваротнай. Геапалітычная пагроза гэтай незваротнасьці ідзе з Усходу, а ўнутраная пагроза ідзе ад палітычнага ладу, які сфармаваны тут лукашэнкаўскім рэжымам.
Сэнс мэмарандуму якраз у пацьверджаньні таго, што незалежнасьць ёсьць надзвычайнай і найвышэйшай каштоўнасьцю і што несвабода, дыктатарскі рэжым нясе гэтай незалежнасьці пагрозу. Мэмарандум падпісалі розныя палітычныя групы, розныя людзі, у тым ліку, дарэчы, і тыя якія яшчэ нядаўна выказваліся, што Лукашэнка можа быць гарантам незалежнасьці. Ну, пабачым, ці яны зьменяць сваю пазыцыю пасьля падпісаньня гэтага дакумэнту. Мэмарандум бясспрэчны для ўсіх людзей, якія вызнаюць гэтыя каштоўнасьці».
Мэмарандум БНР падпісалі:
Адмовіліся падпісваць лідэры «Эўрапейскай Беларусі» — Андрэй Саньнікаў і «Справядлівага сьвету» — Сяргей Калякін.
Асноўныя палажэньні «Выніковага Мэмарандуму нарады старшыняў і кіраўнікоў беларускіх палітычных і грамадзкіх арганізацыяў са Старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі «Аб захадах для забесьпячэньня незалежнасьці Беларусі»:
У Мэмарандуме таксама гаворыцца, што грамадзкія і палітычныя арганізацыі павінны каардынавацца ў справе супрацьстаяньня афіцыйнай прапагандзе, «якая зьнішчае беларускую нацыянальную сьвядомасьць».
«Павінен быць мацнейшы скаардынаваны ціск палітычнай і грамадзянскай супольнасьці ў краіне і за яе межамі дзеля зьмяншэньня ў беларускім грамадзтве пачуцьця страху, найперш вызваленьня і рэабілітацыі палітычных вязьняў, спыненьня палітычных рэпрэсіяў і дэмантажу рэпрэсіўнага апарату, свабоды для сродкаў масавай інфармацыі, а ўрэшце — правядзеньня свабодных выбараў», — адзначаецца ў дакумэнце.
«Прадстаўнікі беларускай палітычнай і грамадзянскай супольнасьці прызнаюць Раду БНР рэзэрвовым палітычным дэпазытарам беларускай незалежнай дзяржаўнай традыцыі», — гаворыцца ў Мэмарандуме.
«Так, мы сапраўды прынялі такое рашэньне. Асноўнай прычынай — тое, што палажэньні гэтага мэмарандуму супярэчаць праграме нашай партыі. Там ёсьць некаторыя пазыцыі, якія нас ніяк не задавальняюць, і мы ня можам яго падпісаць. Гэты мэмарандум, на наш погляд, носіць адназначна антырасейскі характар, а мы ня лічым, што ў нас павінны быць нейкія іншыя адносіны з Расеяй, акрамя як інтэграцыйныя — блізкія і ўзаемавыгадныя. Мы ня лічым таксама, што існуючая на сёньняшні дзень так званая Рада БНР зьяўляецца нейкім прававым суб’ектам і, як яны пішуць, гарантам незалежнасьці беларускай дзяржаўнасьці.
Канечне, там ёсьць пазыцыі, якія мы падтрымліваем, зьвязаныя перадусім з пытаньнямі правоў чалавека, з пытаньнямі сумленных і справядлівых выбараў, міжнароднай ізаляцыі і г.д. Але ў цэлым Бюро ЦК партыі прыняло рашэньне лічыць немэтазгодным падпісваць дадзены мэмарандум».
У сваю чаргу, іншыя падпісанты Мэмарандуму перакананыя, што ў справе адстойваньня незалежнасьці Беларусі ставіць пад сумнеў статус Рады БНР ніяк не выпадае. А галоўная пагроза палітычнаму і эканамічнаму сувэрэнітэту краіны паходзіць якраз з Усходу.
Сэнс мэмарандуму якраз у пацьверджаньні таго, што незалежнасьць ёсьць надзвычайнай і найвышэйшай каштоўнасьцю і што несвабода, дыктатарскі рэжым нясе гэтай незалежнасьці пагрозу. Мэмарандум падпісалі розныя палітычныя групы, розныя людзі, у тым ліку, дарэчы, і тыя якія яшчэ нядаўна выказваліся, што Лукашэнка можа быць гарантам незалежнасьці. Ну, пабачым, ці яны зьменяць сваю пазыцыю пасьля падпісаньня гэтага дакумэнту. Мэмарандум бясспрэчны для ўсіх людзей, якія вызнаюць гэтыя каштоўнасьці».
Мэмарандум БНР падпісалі:
- ад аргкамітэту «Рады нацыянальнага адраджэньня» — Уладзімер Барадач
- ад аргкамітэту «Беларускага руху» — Вінцук Вячорка
- ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі — Аляксандар Дабравольскі
- ад Маладога Фронту — Мікалай Дземідзенка
- ад грамадзянскай кампаніі «Наш дом» — Вольга Карач
- ад Рады беларускай інтэлігенцыі — Уладзімер Колас
- ад руху «За свабоду» — Аляксандар Мілінкевіч
- ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады — Станіслаў Шушкевіч
- ад Партыі БНФ — Аляксей Янукевіч
- ад кампаніі «Гавары праўду» — Уладзімер Някляеў
- ад Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ — Зянон Пазьняк
- ад аргкамітэту «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» — Віталь Рымашэўскі
- ад руху салідарнасьці «Разам» — Вячаслаў Сіўчык
- ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі — Івонка Сурвіла.
Адмовіліся падпісваць лідэры «Эўрапейскай Беларусі» — Андрэй Саньнікаў і «Справядлівага сьвету» — Сяргей Калякін.
Асноўныя палажэньні «Выніковага Мэмарандуму нарады старшыняў і кіраўнікоў беларускіх палітычных і грамадзкіх арганізацыяў са Старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі «Аб захадах для забесьпячэньня незалежнасьці Беларусі»:
- Трэба дамагацца як найшырэйшага прызнаньня міжнароднай супольнасьцю, што Аляксандар Лукашэнка і дзяржаўныя органы пад ягоным кантролем, пры адсутнасьці дэмакратычнай легітымнасьці, ня ёсьць правамоцным і дзеяздольным прадстаўніцтвам Беларусі, асабліва ў разе прыняцьця ад імя Беларусі абавязкаў і пагадненьняў з наступствамі, якія абмяжоўваюць ці абцяжарваюць яе сувэрэнітэт або датычаць распродажу дзяржаўнай маёмасьці. Гэткія пагадненьні ня будуць абавязковыя для дэмакратычнай беларускай дзяржавы ў будучыні, а стануць прадметам перагляду і магчымага скасаваньня або карэкцыі.
- Неабходна дамагацца гарантыяў непарушнасьці беларускага нацыянальнага сувэрэнітэту з боку краінаў Эўрапейскага Зьвязу, Злучаных Штатаў Амэрыкі і Расейскай Фэдэрацыі, непрызнаньня міжнародна-праўнай сілы любых небясьпечных для сувэрэннага статусу Беларусі рашэньняў, якія ад яе імя можа зрабіць аўтарытарнае кіраўніцтва, а таксама непрызнаньня легітымнасьці любых шкодных для сувэрэнітэту Беларусі правоў і прывілеяў, якія Расейская Фэдэрацыя можа сьцьвярджаць ці дамагацца ў Беларусі на грунце дактрыны «зоны асаблівых інтарэсаў».
- Дзеля забесьпячэньня сувэрэнітэту ад рызыкаў крызіснага і пераходнага пэрыяду ў абставінах каляпсу аўтарытарнага рэжыму неабходна распрацаваць і палітычна ўзгадніць супольны пакет першачарговых палітычных, эканамічных і юрыдычных захадаў у галіне энэргетычнай і харчовай бясьпекі, культурна-інфармацыйнай палітыкі, забесьпячэньня адміністрацыйнай кіравальнасьці ва ўмовах пераходу да дэмакратыі, барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю, а таксама забясьпечыць максымальную падтрымку, якую можна мабілізаваць з боку прыхільных гэтым мэтам дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў.