26 лістапада а 10 гадзіне раніцы будуць канфіскаваныя офіс і маёмасьць Праваабарончага цэнтру «Вясна».
Судовыя выканаўцы маюць апячатаць памяшканьне сядзібы арганізацыі, у якім 12 год аказвалася дапамога рэпрэсаваным грамадзянам, ладзіліся прэсавыя канфэрэнцыі аб парушэньнях правоў чалавека, а таксама іншыя праваабарончыя мерапрыемствы.
Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», такім чынам улады «адзначаюць» гадавіну прысуду лідэру арганізацыі Алесю Бяляцкаму, які 24 лістапада 2011 году быў асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці нібыта за нявыплату падаткаў.
У апошні дзень працы ў канфіскаваным офісе супрацоўнікі Праваабарончага цэнтру «Вясна» запрашаюць журналістаў, калег-праваабаронцаў і сяброў арганізацыі на брыфінг. Ён мае праходзіць з 9 да 10 гадзіны раніцы.