У Бабруйску мясцовая каталіцкая грамада больш за два дзесяцігодзьдзі дамагаецца дэмантажу будынка, за якім у савецкі час схавалі касьцёл.
Неаднаразовыя просьбы вернікаў да ўлады разбурыць гэты дом плёну не даюць.
Будынак, за якім схаваны касьцёл,— уласнасьць Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры. У ім месьціцца ўпраўленьне будаўнічага трэсту № 13, а таксама сядзібы камэрцыйных арганізацыяў.
Дом ня проста ўзьведзены сьцяной перад касьцёлам — ён прыбудаваны да яго. Каб трапіць у храм, трэба прайсьці праз хол пяціпавярховіка, узьведзенага ў 1960-х гадах.
«З уладай дужа цяжка гутарыць на гэтую тэму. Мяняецца старшыня гарвыканкаму — і даводзіцца наноў пачынаць гэтую гутарку. За час аднаўленьня парафіі ў Бабруйску ад 13 ліпеня 1990 году было больш за дзясятак зваротаў і да мясцовай улады, і да рэспубліканскай. Рэакцыя такая: усё спускаецца на гарвыканкам, а ён, у сваю чаргу, кажа, што будынак, прыбудаваны да касьцёла, належыць Міністэрству архітэктуры. А на рэкамэндацыі будаўнічы трэст № 13 адказвае, што ня можам знайсьці іншы будынак. Такая вось гульня ідзе, дзе кожны ведае свае ролі», — зазначае сябра парафіяльнай рады Віктар Маліноўскі.
Вядома, што ў 2010 годзе старшыня Бабруйскага гарвыканкаму Дзьмітрый Бонахаў казаў пра існаваньне некалькіх варыянтаў адсяленьня ўправы будаўнічага трэсту. Прапанаванае, аднак, не задаволіла кіраўніцтва трэсту.
Бабруйскі ксёндз Юрый Быкаў зазначае, што для зносу будынка, за якім схаваны касьцёл, патрэбная воля гарадзкіх уладаў:
«Гэтая сытуацыя, безумоўна, вырашальная. Няма невырашальных сытуацыяў. Горад пабудаваў гэты будынак, і горад павінен яго прыбраць. Горад прапаноўваў будаўнічай арганізацыі іншыя будынкі, але яны ім не прыдаліся. У тым будынку ўжо вялікая колькасьць памяшканьняў пустуе, дый сам будынак амаль што ў аварыйным стане. Ён страшэнны, звыродлівы. Думаю, што і гораду ён не патрэбны. Касьцёл пасьля дэмантажу дома, за якім яго схавалі, упрыгожыў бы горад».
Бабруйскі касьцёл Беззаганнага Пачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ўзьвялі ў 1906 годзе на сродкі парафіянаў і ксяндза-пробашча Яна Красоўскага. Асьвяцілі ў 1912 годзе.
Калі ўсё ж дом перад касьцёлам зьнясуць, то трэба будзе аднаўляць фасадную частку сьвятыні і вежу. За гэта возьмуцца вернікі. Цяпер касьцёл ізаляваны ад адной з ажыўленых вуліц Бабруйску — Кастрычніцкай.

Касьцёл пасьля дэмантажу дома, за якім яго схавалі, упрыгожыў бы горад