Міжнародная супольнасьць працягвае пасярэдніцкія намаганьні, каб паспрыяць замірэньню паміж палестынскай групоўкай ХАМАС і Ізраілем.
Важную ролю ў гэтым выконвае Эгіпет. Прэзыдэнт Мухамэд Мурсі, які выступае пасярэднікам ва ўрэгуляваньні канфлікту паміж палестынскай групоўкай ХАМАС і Ізраілем, заявіў, што «ізраільская агрэсія» ў Газе завершыцца ў аўторак. Як паведамляюць эгіпэцкія СМІ, Мурсі паведаміў, што перамовы аб спыненьні агню дадуць пазытыўныя вынікі ўжо «цягам найбліжэйшых гадзінаў».
Сёньня ў Каіры з эгіпэцкім прэзыдэнтам у справе магчымага разьвязаньня палестынска-ізраільскага ўзброенага канфлікту правёў перамовы генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун. Ён заклікаў да неадкладнага спыненьня гвалту ў паласе Газы. Пан Гі Мун таксама папярэдзіў, што магчымая ізраільская наземная апэрацыя будзе азначаць небясьпечную эскаляцыю канфлікту.
Раней прэзыдэнт ЗША Барак Абама меў тэлефонную размову з прэзыдэнтам Эгіпту. У рэгіён накіроўваецца дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан.
Абодва бакі канфлікту выказалі гатовасьць да замірэньня, аднак, і Ізраіль, і ХАМАС заяўляюць, што супрацьлеглы бок павінен спыніць агонь першым.
Ізраільскія самалёты ў аўторак працягвалі бамбаваньне паласы Газы.
Як паведамляюць ізраільскія вайскоўцы, у ноч на аўторак яны выпусьцілі па тэрыторыі Палестынскай аўтаноміі каля 100 ракет. Агонь у адказ палестынскіх баевікоў быў больш слабым.
Паводле зьвестак мэдыкаў, ад пачатку ваеннай апэрацыі «Воблачны слуп» супраць баевікоў руху ХАМАС загінулі больш за 100 палестынцаў, сярод якіх нямала цывільных асобаў. А ад ракетных удараў палестынцаў загінулі трое ізраільцаў.
Тым часам ізраільскія вайскова-паветраныя сілы раскідалі тысячы ўлётак над паласой Газы з заклікам да жыхароў паўночнай, усходняй і паўднёвай частак паласы пакінуць свае дамы і эвакуявацца ў цэнтар Газы. Рух ХАМАС, у сваю чаргу, называе гэтыя заклікі ізраільскай прапагандай дзеля запалохваньня насельніцтва і заклікае жыхароў Газы заставацца ў сваіх дамох.