«Я думаю, што Сівакоў пралічыў усе наступствы свайго далейшага маўчаньня і зрабіў хоць і запозьнены, але правільны крок», — так камэнтуе словы Юрыя Сівакова былы начальнік СІЗА № 1 і аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» палкоўнік Алег Алкаеў.
16 лістапада ў інтэрвію газэце «Прессбол» Юры Сівакоў заявіў, што нясе віну за зьніклых палітыкаў. На пытаньне журналіста «У чым вас найбольш папракаюць?» Юры Сівакоў сказаў наступнае: «Напэўна, любы цьвярозы чалавек, які са мною ніколі не сустракаўся, а ведае пра Сівакова толькі на слых, зьвязвае гэтае прозьвішча са зьніклымі палітыкамі. Ну што ж... Я за гэта адказваю, мая віна ў гэтым была, ёсьць і будзе. Час, вядома, праходзіць, нешта зьнікае, але людзі ўсё адно будуць ставіцца да мяне як да чалавека бранябойна-тупагаловага, гатовага шчоўкнуць абцасамі і выканаць любы загад».
Алег Алкаеў лічыць, што заява Сівакова — сыгнал для замежных палітыкаў: «Ягоную заяву можна лічыць сыгналам да замежных палітыкаў, якія змогуць забясьпечыць ягоную бясьпеку, а таксама намёкам на тое, што з гэтага моманту любыя замахі на ягонае жыцьцё ці свабоду цяпер трэба разглядаць толькі як сродак пазбавіцца ад важнага сьведкі. Я думаю, што палітыкам трэба ўлічыць гэты фактар і сапраўды падумаць пра дапамогу гэтаму чалавеку. Я ведаю, што для яго гэта быў цяжкі выбар, але і цаню тое, што ён знайшоў у сабе сілы зрабіць правільны крок».
Палітыкі Юры Захаранка зьнік 7 траўня 1999 году, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі зьніклі 16 верасьня 1999 году. У гэты час Юры Сівакоў займаў пасаду міністра ўнутраных спраў. У 2001 годзе Алег Алкаеў заявіў, што Юры Сівакоў непасрэдна аддаваў загад на выкананьне сьмяротнага прысуду зьніклым палітыкам. Па словах Алкаева, ён двойчы на асабістае ўказаньне міністра выдаваў «расстрэльны пісталет». Супаставіўшы даты зьнікненьня, ён прыйшоў да высновы, што з гэтага пісталета і былі забітыя Захаранка, Ганчар і Красоўскі.
Пазьней у інтэрвію Эўрарадыё на просьбу пракамэнтаваць закіды Алкаева Сівакоў адказаў наступнае: «Ды лухта ўсё гэта! І Алкаеў — вялікі спэц у гэтай справе, усё ён ведае, усё ён бачыў. Няхай ён за свае ўчынкі адкажа! Усё гэта ня так проста, як мы думаем. А ахвотных зрабіць на гэтым дывідэнды, паказаць сябе вялікім спэцам хапае нават апроч Алкаева. Дарэчы, тыя, хто яго ведае па службе, тыя проста маўчаць — грэбліва».
З-за падазрэньняў у датычнасьці да зьнікненьня апазыцыйных палітыкаў Юры Сівакоў уключаны ў сьпіс неўязных у Эўразьвяз.