74-гадовы бацька палітвязьня штодня чакае сына з турмы. Карэспандэнты «Свабоды» наведалі Вячаслава Дашкевіча ў Старых Дарогах.
Улетку Вячаслаў Уладзімеравіч больш часу праводзіць на лецішчы. За некалькі кілямэтраў ад Старых Дарог ён даглядае сад і агарод. З сёлетняга багатага ўраджаю садавіны спадар Вячаслаў закрыў кампоты і насушыў яблыкаў. Цяпер у асноўным чытае — на стале ляжыць кніга Васіля Якавенкі «Пакутны век».
Пасьля сьмерці жонкі Вольгі да Вячаслава Дашкевіча рэгулярна прыходзіць сацыяльная работніца. «Мые вокны, падцірае падлогу, іншы раз кажу ёй: „Не прыходзьце. Няма чаго Вам сёньня рабіць“. У яе абавязкі ўваходзіць у магазіны хадзіць, але гэта я пакуль магу рабіць сам. Так што я яе не абцяжарваю», — кажа Вячаслаў Дашкевіч.
Ён па сёньняшні дзень не ўхваляе сынавы занятак палітыкай. Чужым людзям спадар Вячаслаў кажа, што ганарыцца мужнасьцю Зьміцера, але прызнаецца, што яму ад гэтага не лягчэй.
Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца за кратамі ад 18 сьнежня 2010 году. Цяпер лідэр «Маладога Фронту» — у турме ў Горадні.