Гібель каля школы пад коламі аўтамабіля 9-гадовага вучня менскай школы зноў узьняла пытаньне бясьпекі ў дварах беларускіх гарадоў.
16 лістапада супрацоўнікаў ДАІ Менску можна было ўбачыць каля многіх гарадзкіх школ: рэгулявалі праезд транспарту каля школьных двароў, правяралі выкананьне правілаў руху на прылеглых дарогах перад першай і другой зьменай, а таксама пасьля заняткаў. А вось што адказаў супрацоўнік менскага ДАІ на пытаньне, чаму ўсё гэта не рабілася да трагедыі:
«Ператэлефануйце, калі ласка, праз паўгадзіны».
У якой ступені ДАІ можа быць вінаватае ў трагедыі, якая здарылася 12 лістапада перад школай у сталічным мікрараёне Сухарава? Кіраўнік аднаго з праектных бюро Менску Лявонцій Зданевіч мяркуе, што ДАІ разам з гарадзкімі службамі даўно мусіла прааналізаваць дарожную сытуацыю вакол кожнай школы, пашырыць патрабаваньні да бясьпекі і дамагчыся, каб недахопы былі выпраўленыя:
«Кожны дзень я назіраю абсалютна аналягічную сытуацыю насупраць нашага офісу на Мельнікайце. Тут ёсьць школа, а побач для прыпынку няма на дарозе нават ніякага пашырэньня. Тут вельмі складана раніцой, калі бацькі прывозяць дзяцей, і ў абед, калі іх забіраюць. Прычым ДАІ тут амаль кожны дзень пасецца, але нічога ня робіцца, каб не было аб’ектыўных падстаў для гэтых праблем. Ловяць зь вялікім задавальненьнем тых, хто тут прыпыняецца пад знакам, замест таго, каб дамагчыся і зрабіць пашырэньне дарогі ды нармальную стаянку. Прычым, месца тут для гэтага ёсьць. Але ім гэта нявыгадна. Калі б ДАІ адказвала за стан бясьпекі ў дварах, гэтага б не было. Зараз мы, праектанты, мусім узгадняць з ДАІ наяўнасьць парковак на новых аб’ектах, але гэта на новых. А там, дзе ўжо даўно пабудавана, як было, гэтак і ёсьць».
Яшчэ адным фактарам бясьпекі ў дварах адмыслоўцы называюць наяўнасьць парковак для аўтамабіляў. Чым іх больш на незанятых тэрыторыях, якіх у Менску яшчэ дастаткова, тым меней на тратуарах і зялёных зонах у дварах. Але паркоўкі будуюцца паводле нормаў, а нормы адстаюць ад тэмпаў аўтамабілізацыі — у Менску ўжо больш за паўмільёна толькі прыватных аўто. Некалькі гадоў таму ў сталіцы была паднятая норма колькасьці парковачных месцаў да 380 на тысячу жыхароў. Паводле такой нормы забудоўваюцца новыя мікрараёны. Але ў старых раёнах за мінулыя 15 гадоў сытуацыя, наадварот, стала горшай. «Дапамог» курс на «ўшчыльненьне» забудовы, які ўзяло былое кіраўніцтва гораду. У выніку ў старых дварах на месцах сквэраў і нават дзіцячых пляцовак узьняліся шматпавярховыя дамы, прычым ня толькі камэрцыйныя, а часта і дзяржаўныя. «Гэтая практыка працягваецца і зараз, і звычайна са стратамі для вулічнай бясьпекі», — заўважае Лявонцій Зданевіч:
«Нават калі праектуецца паркоўка, потым ва ўмовах эканамічнага крызісу яна проста не будуецца. Асабліва што да падземных парковак. Яны праектуюцца, але людзі іх зараз не выкупляюць, таму іх проста не будуюць. Гэта зараз паўсюль».
Галоўны інжынэр гарадзкога прадпрыемства «Гаражы, стаянкі, паркоўкі» Аляксандар Ліштван прывёў канкрэтны прыклад: у мікрараёне Паўднёвы Захад каля «МакДональдсу» раней была стаянка на некалькі соцень аўтамабіляў. Тэрыторыю аддалі расейскаму забудоўшчыку, зараз на гэтым месцы ўзводзяцца шматпавярховікі. «А куды падзеліся аўтамабілі? Правільна, у нашы двары», — кажа Аляксандар Ліштван, сам жыхар Малінаўкі. Паводле яго, будаўніцтва гаражоў у Менску паступова згортваецца — будаваць іх нявыгадна. Гэта тычыцца і падземных паркінгаў. «Паркінг будаваць нявыгадна. Яго потым не прадасі. Машынамесца каштуе ад 7 да 10 тысяч даляраў», — кажа Аляксандар Ліштван. Паводле яго, паратунак горад бачыць у іншым:
«Наколькі ведаю палітыку нашага гораду, гэта — гаражы хопіць будаваць, будзем будаваць перахопныя паркінгі на ўезьдзе ў горад. І ўздоўж кальцавой зьбіраюцца будаваць такія паркоўкі. Вось як будуем у Сухараве. Там крыху разгрузім. Але далей да „Каменнай горкі“ сытуацыя ў дварах застаецца складаная. Добра, што каля новых дамоў, гляджу, пачалі хоць будаваць так званыя гасьцявыя паркоўкі месцаў на 50».
У інтэрнэце аўтааматары дасылаюць кіраўніцтву Менску шмат прапаноў, як стымуляваць будоўлю танных парковак і паркінгаў, каб разгрузіць двары. Сярод гэтых прапановаў — меншыя падаткі на зямлю. Але пакуль што вядомы падземны паркінг на плошчы Незалежнасьці — стратны. А да будоўлі разрэклямаванага паркінгу пад Кастрычніцкай плошчай у гарадзкіх уладаў рукі не даходзяць.

Нават калі праектуецца паркоўка, потым ва ўмовах эканамічнага крызісу яна проста не будуецца