Восьмы зьезд непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў адбудзецца 18 лістапада ў Горадні.
Кіраўніцтва арганізацыі сьцьвярджае, што, нягледзячы на нелегальнае становішча, Саюз палякаў працягвае адраджаць польскую мову, культуру і пашырае свае шэрагі.
Характарызуючы сытуацыю вакол непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў напярэдадні зьезду, старшыня Галоўнай рады Анджэй Пачобут зьвяртае ўвагу на тое, што яна надалей застаецца ненармальнай: беларускія ўлады не прызнаюць і не рэгіструюць арганізацыю.
Ён узгадвае, што ў 2009 годзе перад чарговым зьездам улады пачалі запалохваць дэлегатаў і не пускаць іх на зьезд. І сёлета, нават за дзень да зьезду, гэта застаецца самым трывожным момантам.
Пачобут: «Тады тэлефанаваньні пачаліся за два дні да правядзеньня зьезду: дэлегаты тэлефанавалі і казалі, што на іх ціснуць улады. Зараз пакуль што такіх тэлефанаваньняў няма, але мы ня ведаем, як далей сябе павядуць улады. Яны могуць зрабіць блякаду, і ня будзе кворуму, і ня будзе зьезду. Але я спадзяюся, што нейкія высновы яны ўсё ж зрабілі».
Паводле старшыні СПБ Анжалікі Арэхвы, у зьезьдзе плянуюць браць удзел звыш двухсот дэлегатаў з усяе Беларусі. Нягледзячы на тое, што арганізацыя не прызнаецца ўладамі, са слоў старшыні, за час яе кіраваньня СПБ пашырыў свае шэрагі.
Арэхва: «З 2010 году ў нас дадалося 33 новыя аддзелы ў розных кутках Беларусі. Зараз наша арганізацыя складаецца з 83 аддзелаў па ўсёй Беларусі. І дзейнасьць арганізацыі ня зьменшылася».
Паводле Арэхвы, арганізацыя прытрымліваецца свайго статуту: прапагандуе польскую мову, культуру, традыцыі. Сёлета, са слоў кіраўніка СПБ, ва ўсіх аддзелах Саюзу польскай мове навучаецца 2740 чалавек, прычым самага рознага ўзросту, і цікаўнасьць да польскай мовы штогод расьце.
Што да супрацоўніцтва з праўладным Саюзам палякаў, які існуе паралельна, то Пачобут і Арэхва заяўляюць, што ня маюць зь ім ніякіх адносінаў. Паводле Пачобута, беларускія ўлады самі разумеюць, што насамрэч там няма ніякай арганізацыі і без уладнай падтрымкі яна існаваць ня можа.
Пачобут: «Аб чым зь імі размаўляць? Яны нікога не прадстаўляюць, ніякіх палякаў. Яны прадстаўнікі беларускіх уладаў на польскім фронце, калі так можна сказаць. Мы ўвесь час падкрэсьліваем, што гатовыя да дыялёгу з уладамі Беларусі аб легалізацыі нашай арганізацыі, нармалізацыі вакол яе сытуацыі. А з марыянэткамі нам няма пра што гаварыць, бо яны ні за што не адказваюць».
Я пацікавіўся ў Анжалікі Арэхвы — ці будзе на зьезьдзе яна вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні Саюзу палякаў?
Арэхва: «Нягледзячы на тое, хто будзе стаяць на чале арганізацыі, напрамкі яе дзейнасьці ня зьменяцца. У мяне яшчэ ёсьць час падумаць, і я яго выкарыстаю. Але хачу сказаць, што ў нашай арганізацыі ёсьць шмат людзей, якія вартыя яе ўзначаліць».
Нагадаю, што з 2005 году ў Беларусі існуюць два Саюзы палякаў. Пасьля таго як беларускія ўлады не прызналі зьезд арганізацыі, на якім за старшыню абралі Анжаліку Борыс, быў праведзены паўторны зьезд. Старшынём СПБ на ім абралі Юзафа Лучніка, якога, у сваю чаргу, не прызналі польскія ўлады. Анжаліку Борыс з таго часу зьмяніла на пасадзе Анжаліка Арэхва, а спадара Лучніка — Станіслаў Сямашка, а пазьней Мечыслаў Лысы.