Пачкі цыгарэтаў са здымкамі трупаў, могілак ці жаўтазубага роту з прыкметамі раку сапраўды могуць пераканаць некаторых курцоў кінуць сваю звычку.
Нядаўнія дасьледаваньні Ўнівэрсытэту Паўднёвай Каліфорніі ў ЗША паказалі, што такія вобразы найбольш узьдзейнічаюць на менш адукаваных курцоў, якія маюць менш інфармацыі пра ўплывы курэньня на здароўя.
У дасьледаваньні бралі ўдзел амаль 1000 чалавек, кожны зь якіх курыў штодня. Кантрольнай групе з 207 чалавек паказвалі тэкставыя папярэджаньні, якія цяпер разьмяшчаюць у ЗША на цыгарэтных пачках – пра пагрозу раку лёгкіх, праблемы падчас цяжарнасьці ды іншую шкоду здароўю.
Яшчэ 774 чалавекам паказалі цыгарэтныя пачкі, на якіх акрамя папераджальных надпісаў былі карцінкі з наступствамі паленьня. Некаторыя былі вельмі рэалістычнымі – у тым ліку выявы трупа – а на іншых былі больш абстрактныя вобразы з папярэджаньнямі наконт раку ці хваробаў сэрца.
Абедзьве групы ацанілі папярэджаньні паводле іх праўдзівасьці, асабістай важнасьці і эфэктыўнасьці. Усе курцы назвалі папярэджаньні з выявамі больш эфэктыўнымі і важнымі для іх асабіста. Курцы зь нізкім узроўнем адукацыі да таго ж ацанілі папярэджаньні з выявамі як больш праўдзівыя. Пры гэтым, чым больш рэалістычнай была выява, тым больш эфэктыўнай яе называлі ўдзельнікі дасьледаваньня, незалежна ад ўзроўню адукацыі.
Пакуль немагчыма сказаць, ці ў доўгатэрміновай пэрспэктыве папярэджаньні з выявамі заахвоцяць людзей кідаць курыць. Аднак, як зазначае прафэсар мэдыцыны Адыці Саці, якая сама ня ўдзельнічала ў дасьледаваньні, карцінкі могуць быць добрым першым крокам, які прымусіць людзей задумацца над наступствамі курэньня.