Песьні Цоя загучалі па-беларуску

Your browser doesn’t support HTML5

Вядомыя гіты перасьпяваў гурт «У нескладовае».
Дзьве песьні Віктара Цоя па-беларуску былі прадстаўленыя на канцэртах 11 і 15 лістапада ў Менску. З расейскай мовы кампазыцыю «Муравейник» пераклаў лідэр музычнага праекту «У нескладовае» Раман Арлоў. Беларуская вэрсія песьні «Малыш» — калектыўная праца ўсіх удзельнікаў гурту.

«Цой сваёй творчасьцю паставіў на калені велізарную краіну. Можа, пасьля таго як людзі пачуюць Цоя яшчэ раз, у іх галовах таксама нешта адбудзецца, — пракамэнтаваў „Свабодзе“ Раман Арлоў. — Ну, а свайго Цоя ў беларусаў пакуль што няма».