Замежнае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Слаўкалій» да 30 лістапада праводзіць грамадзкія абмеркаваньні ў сувязі з рэалізацыяй праекту будоўлі ў Беларусі новага горнаўзбагачальнага комплексу.
Як паведаміла БелТА, гэтая інфармацыя была апублікаваная на сайце «Слаўкалія». Аднак знайсьці ў інтэрнэце гэты сайт аказалася зусім ня простай задачай, ніякая пошукавая сыстэма не магла выдаць ягоны адрас. І невыпадкова — калі рознымі кружнымі шляхамі ўсё ж удалося знайсьці старонку «Слаўкалія» , выявілася, што сайт знаходзіцца ў распрацоўцы. І адзіны матэрыял, які на ім выстаўлены — паведамленьне пра грамадзкія слуханьні. Аднак даслаць сваё меркаваньне пра праблему будоўлі новага калійнага камбінату няма як — сайт проста не прадугледжвае такой опцыі.
Больш за тое, аказваецца, грамадзкія слуханьні «праходзяць» ужо зь першага лістапада. Калі ж (паводле заканадаўства) хтосьці пажадае правесьці грамадзкую экалягічную экспэртызу, то заяву аб яе правядзеньні трэба было падаваць у «Слаўкалій» да 10 лістапада. «Заявы, пададзеныя пасьля ўказаных тэрмінаў, разглядацца ня будуць», — паведамляе «Слаўкалій».
Мікалай Зімін, кіраўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу (які бароніць правы шахцёраў), нічога ня ведаў пра правядзеньне грамадзкіх слуханьняў і не пажадаў камэнтаваць пытаньне неабходнасьці будоўлі ў Беларусі новага калійнага камбіната. Ад журналістаў даведалася пра «грамадзкія слуханьні» і Ірына Сухій, старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Экадом».
Сухій: «БелТА паведаміла пра „грамадзкія абмеркаваньні“ толькі 14 лістапада. Хоць яны нібыта пачаліся 1 лістапада, а заяву аб правядзеньні грамадзкай экспэртызы можна было падаваць толькі да 10 лістапада. Пра што гэта кажа? Зроблена ўсё так, каб грамадзкасьць не магла адсачыць гэтае паведамленьне пра абмеркаваньне.
Я паўгадзіны спрабавала знайсьці ў Гугле сайт „Слаўкалія“. Я не знайшла гэтага паведамленьня ні на сайце Мінпрыроды, ні ў дзяржаўнай прэсе. Гэта кажа, што патрабаваньні аб інфармаваньні грамадзкасьці пра слуханьні не выконваюцца. Мы, арганізацыя, зацікаўленая ў правядзеньні экалягічнай экспэртызы, фактычна ня мелі магчымасьці дзе-небудзь пабачыць гэтую інфармацыю».
Будоўля новага калійнага камбінату павінна пачацца ўжо ў канцы гэтага году. «Слаўкалій» — даччыная структура кампаніі GMC Global Energy plc.
Уласьнік кампаніі, расейскі бізнэсмэн Міхаіл Гуцэрыеў заявіў, што агульны аб’ём інвэстыцыяў можа скласьці 2 мільярды даляраў. Выхад на праектную магутнасьць 1,1 мільёна тон хлярыду калію заплянаваны на 2020 год.