У Палаце прадстаўнікоў загаварылі па-беларуску

У Палаце прадстаўнікоў 15 лістапада пры абмеркаваньні закона «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь» усе шэсьць дэпутатаў, якія ўдзельнічалі ў дыскусіі, выступалі па-беларуску.
Зараз у Беларусі звыш 11 тысяч чалавек займаюцца народным мастацтвам і народнымі рамёствамі. Гэту лічбу назваўнамесьнік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі. Ён выказаў меркаваньне, што такіх майстроў хутка стане яшчэ больш. Такая магчымасьць зьявіцца пасьля ўступленьня ў сілу зьменаў і дапаўненьняў у закон «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь».

Закона «Аб народным мастацтве» прынялі ў першым чытаньні.