15 лістапада — Усясьветны дзень некурэньня. У Беларусі курыць амаль палова (47%) мужчын і 17% жанчын.
Паводле дасьледаваньняў мэдыкаў, курэньне правакуе ня толькі рак лёгкага, а ўсяго 12 розных формаў раку. Небясьпека захварэць на рак амаль у 30 разоў вышэйшая ў заўзятых курцоў і ў людзей, якія курыць пачалі рана. А рак лёгкага, рак сьлізістай абалонкі ротавай поласьці і гартані — гэта тыповыя хваробы курцоў. Загадчык аддзелу рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі Аляксандар Жукавец прывёў такую статыстыку за мінулы год:
«У Беларусі захварэла на рак лёгкага 4460 чалавек, на рак гартані — каля 600 чалавек, і на рак губы і сьлізістай абалонкі ротавай поласьці — каля 700 чалавек. То бок сумарна цягам году з прычынаў, на 90% зьвязаных з курэньнем, захварэла 5,5 тысячы чалавек. Памерла — 3,5 тысячы».
Сьмяротнасьць ад раку органаў дыханьня значна вышэйшая, чым ад анкалёгіі іншых органаў. Ад раку гартані, да прыкладу, памірае кожны другі з тых, хто захварэў. Што да раку лёгкіх, тут лічбы наагул палохаюць: суадносіны тых, хто захварэў і памёр, па раку лёгкага — 0,71. Што тычыцца раньняй дыягностыкі, яна досыць складаная, і на раньніх стадыях выявіць хваробу цяжка.
У Беларусі няма такой апаратуры, тлумачыць Аляксандар Жукавец: «Гэта не візуальная лякалізацыя, тут неабходныя рэнтгенаўскія мэтады дасьледаваньня. Для гэтага выкарыстоўваюцца адмысловыя тамографы, а не такія, якія мы выкарыстоўваем для дыягностыкі зараз. Справа ў спэцыяльных кампутарных нізкадозных тамографах. І на сёньняшні дзень такіх скрынінгавых праграмаў пакуль няма».
Галоўны пазаштатны пульманоляг Міністэрства аховы здароўя, загадчыца аддзелу пульманалёгіі і хірургічных мэтадаў лячэньня хваробаў органаў дыханьня Ірына Лапцева кажа: «Што да інваліднасьці, то першае месца займае хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх, і дэфініцыя хваробы пастаянна прагрэсуе».
Таму нават станоўчая статыстыка — за 10 апошніх гадоў колькасьць курцоў скарацілася больш чым на 11% — не суцяшае.
У Беларусі заканадаўча вызначаныя зоны, свабодныя ад курэньня: установы аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту, паркі. Міністэрства аховы здароўя не адзін год выступае з ініцыятывай забараніць курыць у рэстаранах і кафэ, як гэта зрабілі ўжо краіны Эўразьвязу. Але справа ў гэтым кірунку пакуль прасоўваецца туга, кажа загадчыца аддзелу грамадзкага здароўя Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Вольга Бартман:
«У нас самыя эфэктыўныя захады па барацьбе з курэньнем, як і ўва ўсім сьвеце, — цэнавыя захады і абмежаваньне месцаў продажу. За гэты год не адзін раз павышаліся цэны на тытунь, і гэтая тэндэнцыя будзе працягвацца».
Але ўсё адно цыгарэты каштуюць у Беларусі ў 3–5 разоў менш, чым у краінах Эўразьвязу. Ёсьць прапановы прадаваць цыгарэты ў адмысловых крамах, прычым каб іх не было на вітрынах, а толькі па просьбе пакупніка прадавец паказваў сьпіс таго, што ёсьць у продажы. На пачках будуць жахлівыя выявы — лёгкія, разбуранае ракавымі клеткамі, неданошаныя дзеці, чорныя зубы. Праект зьменаў і дапаўненьняў у заканадаўства накіраваны ў Саўмін і Палату прадстаўнікоў. Распрацоўшчыкі спадзяюцца, што ў 2013–2014 гадах гэтыя папраўкі ўступяць у сілу.
Цэны на цыгарэты ў розных краінах сьвету
http://infogr.am/1350386511-178683

За 10 апошніх гадоў колькасьць курцоў скарацілася больш чым на 11%
Галоўны пазаштатны пульманоляг Міністэрства аховы здароўя, загадчыца аддзелу пульманалёгіі і хірургічных мэтадаў лячэньня хваробаў органаў дыханьня Ірына Лапцева кажа: «Што да інваліднасьці, то першае месца займае хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх, і дэфініцыя хваробы пастаянна прагрэсуе».
Таму нават станоўчая статыстыка — за 10 апошніх гадоў колькасьць курцоў скарацілася больш чым на 11% — не суцяшае.
У нас самыя эфэктыўныя захады па барацьбе з курэньнем, — цэнавыя захады і абмежаваньне месцаў продажуВольга Бартман