Кузьняцоў адказвае Пазьняку: паклёп і скажэньне фактаў

Ігар Кузьняцоў

Гісторык Ігар Кузьняцоў лічыць меркаваньні і факты, прыведзеныя Зянонам Пазьняком у блогу «Сутнасьць правакацыі» паклёпніцкімі, якія шкодзяць яго гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі.

І. Кузьняцоў зьвярнуўся да рэдакцыі зь лістом:

«Прошу в 4-х дневный срок предоставить доказательства распространенной Белорусской редакцией Радио Свободы на вашем сайте 8 ноября 2012 года и находящимся в прямом доступе до настоящего времени материал «Сутнасць правакацыi» в блоге З.Поздняка.

Нижеизложенные клеветнические измышления, а также искаженные факты моей биографии и деятельности нанесли и продолжает наносить ущерб моей чести, достоинству и деловой репутации:

1. ...Шуму і перашкодаў ад гэтых фальшывых энтузіястаў было шмат. Пасьля пракладкі дарогі ўсе яны зьніклі. Больш іх у Курапатах ня бачылі. Засталося на паверхні толькі адно прозьвішча — Ігар Кузьняцоў, які ў тыя дні адзначыўся сьцьвярджэньнем, што «крыжы ставіць у Курапатах нельга, бо там пахаваныя камуністы».

2. У наступныя гады сябры народнай партыі і абаронцы Курапатаў часам бачылі, як гэтая асоба вадзіла экскурсіі для дыпляматаў ды замежнікаў. Зьмест гэтых «экскурсіяў» — фальсыфікацыя сутнасьці Курапатаў.

3. ...Сёлета перад Дзядамі стала вядома аб плянах правакацыі ў Курапатах з удзелам згаданага Ігара Кузьняцова і філіі маскоўскай арганізацыі «Мэмарыял». Плянавалі паставіць знак у памяць «афіцэраў польскага войска, расстраляных у Беларусі»...

4. ...Я ацэньваю тое, што робіць І. Кузьняцоў, як правакацыю. Сутнасьць правакацыі, як я перакананы, пабудавана якраз на гэтым прынцыпе — сутыкнуць беларусаў і палякаў пад дыктоўку Масквы...
...Правакацыя Кузьняцова накіравана на фальсыфікацыю Курапатаў, на штучную прывязку забойства польскіх афіцэраў да гэтага месца. Шмат якія палякі ў такое маглі б паверыць. Усё гэта выклікала б напружаньне паміж беларусамі і палякамі, скандальныя выступы і кампрамэтацыю сакральнага помніка...

5. ...Польскі друк нічога ня піша пра афёру Кузьняцова. У Польшчы, відаць, разумеюць, адкуль тут вушы растуць. Сама асоба падпалкоўніка Кузьняцова нам, фронтаўцам, вядомая даўно, яшчэ з той пары, як яго (пасьля сканчэньня палітвучэльні) накіравалі ў 120-ю дывізію пад Менскам на пасаду зампаліта роты 356-га мотастралковага палка.

6. Сярэднія і вышэйшыя дзейныя афіцэры (адпаведнай скіраванасьці), будучы ў Савецкай арміі, маглі мець допуск № 1 у сакрэтныя архівы КГБ. Кузьняцоў карыстаецца гэтым допускам па сёньняшні дзень (ён сам пра гэта сказаў на «онлайн-канфэрэнцыі»).

7. ...Але фактам ёсьць тое, што ён увесь час стажыруецца па Курапатах, апрацоўвае замежнікаў і дыпляматаў. (Дарэчы, дакладна разьлічана, і праверыць няпроста). Цяпер жа падпалкоўнік, відаць, асьмялеў і перабраў меру — узяўся за правакацыю і груба праваліўся.

О принятом решении прошу сообщить»

Ад рэдакцыі


Сп. Ігар Кузьняцоў, вядомы як дасьледнік камуністычных рэпрэсіяў, аўтар шматлікіх публікацыяў і ўдзельнік публічных акцый, ня раз выступаў з ацэнкамі і даваў інтэрвію Свабодзе. Ад прапановы выступіць са сваім адказам на блог З. Пазьняка І. Кузьняцоў адмовіўся, матываваўшы тым, што гэтая публікацыя «выйшла за рамкі цывілізаванай размовы» і «аргкамітэт па ўвекавечваньні памяці ахвяраў рэпрэсій прыняў рашэньне больш не ўступаць у спрэчкі са спадаром Пазьняком».

Рэдакцыя лічыць, што ацэнкі адной публічнай асобай дзейнасьці іншай публічнай асобы ў грамадзка значнай сфэры ўяўляюць цікавасьць і маюць права быць апублікаванымі. Закрытых тэмаў і імёнаў на сайце Свабоды не існуе, як чытачы маглі пераканацца хоць бы цягам апошніх тыдняў. Права адказу ніхто не пазбаўлены, дыскусія – паветра дэмакратыі, якая дазваляе высьветліць сапраўдную вартасьць ацэнак і аргумэнтаў.

Меркаваньні публічных асобаў, як правіла, не падлягаюць рэдагаваньню і цэнзураваньню, яны зьяўляюцца менавіта асабістымі ацэнкамі аўтараў, а не журналісцкім артыкулам ці рэдакцыйнай пазыцыяй.

Гл. таксама:

І. Кузьняцоў адказвае наведнікам сайту Свабоды (01.11.12)

З. Пазьняк адказвае наведнікам сайту Свабоды (08.11.12)