Пра гэта Радыё Свабода паведаміла Юлія Дарашкевіч, фатографка й арганізатарка конкурсу «Прэс-фота Беларусі». 42 альбомы за 2011 год вынялі для экспэртызы на мытным пункце «Каменны лог».
Дарашкевіч: «Мытнікі паглядзелі, што ў альбоме ёсьць фотаздымкі, і вырашылі альбомы выняць, каб праверыць, ці няма там якой інфармцыі, якая шкодзіць беларускай дзяржаве».
Юлія Дарашкевіч кажа, што гэтыя альбомы былі выдадзены цалкам легальна і ўсе мыты на іх даўно сплачаныя.
«Мы трымаем пэўную колькасьць альбомаў за мяжой, бо часта арганізоўваем там выставы „Прэс-фота Беларусі“. Мы казалі мытнікам, што дакумэнты на ўвоз гэтых альбомаў у Беларусь ужо ёсьць у іх базе, але яны не змаглі ў сябе гэта пацьвердзіць».
Альбомы «Прэс-фота Беларусі» ўжо аднойчы вымаліся для экспэртызы два гады таму. Іх вярнулі празь месяц.
«Прэсфота Беларусі» http://pressphoto.by/ — гэта адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі. Ён праводзіцца штогод.