Учора ўвечары ў Віцебску ля абласной управы КДБ прагучаў выбух. Разьбілася некалькі шыбаў, ніхто не пацярпеў. Завялі крымінальную справу, затрымалі трох падазраваных.
У абласной управе КДБ, Цэнтры грамадзкіх сувязяў КДБ і Сьледчым камітэце спачатку адмаўляліся прызнаваць факт выбуху. Толькі а дзясятай раніцы панядзелка прэсавая служба КДБ паведаміла:
«11 лістапада 2012 году ў 18.48 каля будынка Упраўленьня КДБ па Віцебскай вобласьці адбыўся падрыў прымітыўнай спартовай піратэхнічнай прылады, які пацягнуў за сабой пашкоджаньне двух вокнаў адміністрацыйнага будынка.
Паводле папярэдніх ацэнак, прылада ўяўляла сабой кардонны або плястмасавы тубус, начынены 50–70 грамамі піратэхнічнай сумесі і зьмешчаны ў мэталічную бляшанку ёмістасьцю 0,25–0,33 літра без паражальных элемэнтаў. У дзеяньне прыведзеная агнявым спосабам (шляхам падпалу).
У выніку неадкладных сьледчых дзеяньняў і на падставе паказаньняў сьведак затрыманыя тры чалавекі, адзін зь якіх, з вонкавымі прыкметамі адхіленьняў ад нармальных паводзінаў, раней ажыцьцяўляў тэлефонныя званкі ва УКДБ зь некарэктнымі выказваньнямі на адрас органаў улады».
Па факце выбуху заведзеная крымінальная справа паводле артыкула 339 Крымінальнага Кодэксу Беларусі (хуліганства). Кіраўнік Цэнтру грамадзкіх сувязяў КДБ Аляксандар Антановіч ня змог паведаміць, якія матывы былі ў падазраваных і ці дзейнічалі яны групай:
«Афіцыйна мы распаўсюдзілі інфармацыю. Пакуль вось так. А як, чаму і навошта?.. Потым, можа, яшчэ нешта дадаткова скажам, калі будзе больш канкрэтная інфармацыя».
Выбух здарыўся ля сьцен будынка КДБ. Калі б прыстасаваньне кінулі ў вакно, трэба было б заводзіць справу за тэрарызм, мяркуе адстаўны генэрал міліцыі Мечыслаў Грыб. Амаль аналягічны акт «хуліганства» быў учынены ў 2010 годзе ў Бабруйску групай анархістаў. Супадзеньне невыпадковае, мяркуе спадар Грыб:
«Мне падаецца, што яны зьвязваюць усе гэтыя перасьледы з палітычных матываў і з матываў правоў чалавека ў першую чаргу зь дзейнасьцю КДБ. Не міліцыі, а менавіта КДБ... У КДБ ёсьць і аддзел, які займаецца палітычнымі справамі. Мы ў свой час яго скарацілі, пазбавілі права займацца распрацоўкай палітычных партый і гэтак далей. А потым гэта аднавілі».
Мечыслаў Грыб, кажучы пра трох арыштаваных, не выключае памылкі сьледчых органаў:
«Я не ведаю на сёньняшні дзень акалічнасьцяў справы, падставаў, на якіх затрыманыя гэтыя тры чалавекі, ня ведаю, якія там ёсьць доказы супраць іх. Але ад памылкі ніхто не застрахаваны і ніколі. Трэба сем-восем разоў адмераць, каб не памыліцца».
Спадар Грыб прыгадвае, што пасьля выбухаў 14 і 22 верасьня 2005 году ў тым жа Віцебску былі арыштаваныя зусім невінаватыя людзі. Вінаватых знайшлі толькі пасьля тэракту ў менскім мэтро 2011 году.
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў шукае інфармацыю пра затрыманых па справе за выбух, у тым ліку цікавіцца, ці маюць яны належную абарону. Праваахоўныя органы інфармацыі пра гэта пакуль не даюць. Спадар Левінаў зь мінулае ночы на месцы сачыў за разьвіцьцём падзей. Ягоная вэрсія:
«Калі гэта і хуліганства, то мэтанакіраванае на будынак КДБ, і гэта ўжо ня проста хуліганства, а выклік альбо гэтай канкрэтнай структуры, альбо ўсім сілавым органам Беларусі».
Былы палітвязень зь Віцебску Сяргей Каваленка не выключае і правакацыі з боку саміх спэцслужбаў:
«Трэба палітычна глядзець на сытуацыю. Гэта ўсё выгадна ўладам, гэтыя выбухі, каб далей весьці тую эканамічную палітыку супраць народу, якую яны вядуць. Як быў падпал Рэйхстагу, так і тут яны могуць праводзіць такія хітрыя рэчы».