Лідэр грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў паведаміў, што не далучаецца да Мэмарандуму, падпісанага ў Вільні на нарадзе кіраўнікоў беларускіх партый і грамадзкіх арганізацый са Старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.
Пра гэта паведамляецца на старонцы Рады БНР у facebook.
У Вільні Мэмарандум падпісалі Уладзімер Барадач (Аргкамітэт Савету Нацыянальнага Адраджэньня), Вінцук Вячорка (Аргкамітэт «Беларускага Руху)», Аляксандар Дабравольскі (АГП), Мікалай Дземідзенка («Малады Фронт»), Уладзімер Колас (Рада беларускай інтэлігенцыі), Вольга Карач (грамадзянская кампанія «Наш Дом»), Аляксандар Мілінкевіч (Рух «За свабоду»), Станіслаў Шушкевіч (БСДГ), Аляксей Янукевіч (партыя БНФ), ад імя Рады БНР – Івонка Сурвілла.
Пазьней пра далучэньне да Мэмарандуму заявілі старшыня КХП-БНФ Зянон Пазьняк, лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў, аргкамітэт партыі Беларуская Хрысьціянскай Дэмакратыя, рух салідарнасьці «Разам». Як было заяўлена, дакумэнт адкрыты да падпісаньня.
Як вынікае з вытрымак тэксту Мэмарандуму, ягоныя падпісанты лічаць, што «….зарукай забесьпячэньня беларускага нацыянальнага сувэрэнітэту будзе аднаўленьне мэханізму прыняцьця беларускім грамадзтвам свабодных і абгрунтаваных рашэньняў аб сваёй палітычнай будучыні, што запатрабуе дэмантажу аўтарытарнага рэжыму. Як найхутчэй маюць быць прынятыя меры засьцярогі ад паўторнага надыходу аўтарытарызму і злоўжываньня ўладай».
«...Павінен быць мацнейшы скаардынаваны ціск палітычнай і грамадзянскай супольнасьці ў краіне і за яе межамі дзеля зьмяншэньня ў беларускім грамадзтве пачуцьця страху, найперш вызваленьня і рэабілітацыі палітычных вязьняў, спыненьня палітычных рэпрэсіяў і дэмантажу рэпрэсіўнага апарату, свабоды для сродкаў масавай інфармацыі, а ўрэшце – правядзеньня свабодных выбараў. Выкананьне гэтых умоваў дазволіць Беларусі выйсьці зь міжнароднай самаізаляцыі, адкрые магчымасьці дзеля падвышэньня дабрабыту народу і ўмацаваньня сувэрэнітэту праз належны ўдзел у сыстэме міжнародных дачыненьняў» - гаворыцца ў Мэмарандуме.
Падпісанты Мэмарандуму "пацьвярджаюць прызнаньне Рады БНР у яе статутнай ролі непартыйнага, надпалітычнага органу беларускай гістарычнай дзяржаўнасьці, будуць імкнуцца каардынаваць з Радай БНР працу дзеля дасягненьня вышэйзгаданых супольных задачаў, будуць разьлічваць на адпаведнае садзеяньне і падтрымку з боку Рады БНР, будуць спрыяць Радзе у яе дзейнасьці дзеля канчатковага спаўненьня свайго гістарычнага мандату».
Таксама заяўлена, што «Беларускія палітычныя і грамадзкія арганізацыі і Рада Беларускай Народнай Рэспублікі маюць намер забясьпечваць у маштабе ўсясьветнай беларускай супольнасьці палітычную ды інфармацыйную каардынацыю, а таксама спрыяць адпаведнаму ўзаемадзеяньню рэсурсаў сваіх арганізацыяў і органаў на ўсіх узроўнях, у Беларусі і ў вонкавых кантактах, у рэалізацыі супольных і (ці) скаардынаваных захадаў дзеля захаваньня нацыянальнай незалежнасьці ў абставінах самаізаляцыі, крызісу і дэмантажу аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі».