Сёньня завяршаецца ХІХ Міжнародны кінафэстываль «Лістапад». Самай значнай яго падзеяй спэцыялісты называюць дэманстрацыю ваеннай драмы «Ў тумане» рэжысэра Сяргея Лазьніцы паводле аднайменнай аповесьці Васіля Быкава.
На ўсіх прэм’ерах фільму быў аншляг, а сотні чалавек так і ня здолелі набыць квіток. Чым яшчэ адметны сёлетні «Лістапад».
Фаварытамі сёлетняга менскага кінафэстывалю адпачатку лічыліся мастацкія стужкі «Ў тумане» і «Жыць». Першая — інтэрнацыянальная, супольная вытворчасьць адразу пяці краінаў, другая — расейская. Усяго за Гран-пры ў конкурсе гульнявога кіно змагаліся паўтара дзясятка карцінаў.
Экранізаваная клясыка Васіля Быкава выклікала сапраўдны ажыятаж у сталічнай публікі. Як у падзабытыя часы, лішняга білеціка пыталіся яшчэ на подступах да Дома кіно, а ў залі сядзелі ня толькі на прыстаўных крэслах, а нават на прыступках у праходах. Рэжысэр карціны Сяргей Лазьніца ўсьцешаны, што ня толькі яго ўразіў глыбінны сэнс аповесьці:
«Гэта фільм ня столькі пра вайну, колькі пра чалавечыя адносіны. Чалавек і грамадзтва, я — і іншыя. Паводзіны асобы ў пэўных умовах. Таму спадзяюся, перш за ўсё, на разуменьне гледачоў. Увогуле сцэнар карціны быў напісаны яшчэ ў 2001 годзе — менавіта тады я прачытаў аповесьць і быў ёй вельмі ўражаны. І ўжо наступныя дзесяць гадоў я шукаў магчымасьць яе экранізаваць».
У шэрагу ганаровых гледачоў фільму «Ў тумане» была і Ірына Міхайлаўна Быкава — удава пісьменьніка. Расказвае, што пасьля прэм’еры здымачная група на чале зь Сяргеем Лазьніцам наведалася да яе дадому, была вельмі шчырая атмасфэра ўзаемаразуменьня:
«Мне, вядома, не хапала Васіля, але мяркую, што яму было б прыемна такое кіно пабачыць. Вядома, некаторыя маленькія прычэпачкі ёсьць, але фільм атрымаўся добры, быкаўскі. І ён у нечым сучасны. Нават у часе прагляду ў залі было ціхутка-ціхутка. Фільм доўжыцца ля дзьвюх, мабыць, ці больш гадзінаў, а ўвага ўсё трымаецца, трымаецца. Малайцы хлопцы. Самае прыемнае тое, што ўсе яны маладыя, 40-гадовыя. І зьвярнуць увагу на такое цяжкое цяпер, калі хочацца ўсім жыць весела... Наагул сам зварот да такой тэмы, да Быкава — гэта, мне здаецца, адважны грамадзянскі ўчынак. Таму я зь вялікай удзячнасьцю да іх стаўлюся».
Між тым у тых, хто ня трапіў на фэстывальную прэм’еру, ня ўсё страчана: у шырокім пракаце ў Беларусі фільм «У тумане» заплянаваны на сьнежань. А праз тыдзень у Нямеччыне стартуе яго эўрапейская прэм’ера.
Сёлетні «Лістапад» прыкметна зьбеларусіўся. І хоць на сцэне перад прэм’ернымі паказамі па-ранейшаму гучыць расейская як «мова інтэрнацыянальных зносінаў», прынамсі наглядная вулічная агітацыя і рэпэртуарная рэкляма аформленыя па-беларуску.
Сцэнарыст Андрэй Курэйчык лічыць, што за апошнія гады менскі кінафорум крыху загартаваўся і ўжо не выглядае «бедным сваяком» на тле бліжэйшых суседзяў:
«Я паглядзеў некалькі дакумэнталак, некаторыя кароткамэтражкі, студэнцкія працы. Ну і, вядома, паглядзеў „У тумане“. І лічу, што за апошнія гады фэстываль моцна вырас. Бясспрэчным плюсам — тое, што сам фільм „У тумане“ прадстаўлены, і тое, што прыехалі і Лазьніца, і Зьвягінцаў, і цэлы шэраг эўрапейскіх рэжысэраў, французы браты Фаенкіносы, выдатная нямецкая праграма... То бок, на маю думку, можна казаць, што на сёньняшні дзень гэта адзін з сапраўды моцных міжнародных фэстываляў у СНД, які паціхеньку пераўтвараецца з гэткага савецкага, састарэлага міжсабойчыка, якім ён быў напачатку, у насамрэч эўрапейскі фэстываль. Шчыра кажу: сёлета атрымалася зусім нядрэнна».
Карэспандэнт: «Выходзіць, Беларусь толькі акумулюе чужое, але сама практычна нічога не здымае?»
«Так-так, бо пакуль нам асабліва няма чым хваліцца. За апошні год-паўтара нічога такога буйнога зьнята не было, на жаль. Таму пакуль што глядзім эўрапейскае кіно. Але хочацца спадзявацца, што паглядзяць дырэктар „Беларусьфільму“, паглядзяць чыноўнікі зь Міністэрства культуры такія фільмы — і захочуць таксама іх здымаць. А ня толькі расейскія сэрыялы, што адбываецца зараз».
Сам Андрэй Курэйчык спадзяецца, што прынамсі ў наступным годзе ў рэпэртуары «Лістапада» зьявіцца і фільм па ягоным сцэнары «Вышэй за неба», які можна назваць цалкам беларускім прадуктам. Пакуль жа фэстывальнаму жыцьцю стужкі замінае канфлікт за праваўладаньне з замоўнікам — прадстаўніцтвам Праграмы разьвіцьця ААН у Беларусі.