Судзьдзя Маскоўскага раёну Менску Тамара Моталь пакарала актывіста Маладога фронту Уладзімера Яроменка 15 суткамі адміністрацыйнага арышту.
Ён быў зьвінавачаны ў брыдкаслоўі. Напярэдадні Ўладзімер Яроменак абліў валяр’янкай помнік Леніну на плошчы Незалежнасьці ў Менску.
Уладзімера Яроменка затрымалі напярэдадні 7 лістапада, гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі на знак пратэсту ён абліў валяр’янкай пастамэнт помніка Леніна. У судзе ён прызнаў гэты факт, але адмовіўся пагадзіцца, што пры гэтым яшчэ і брыдкасловіў. Адвакат Уладзімера Яроменка прасіў спыніць справу, бо абліваньне пастамэнту не парушае грамадзкага парадку, аднак судзьдзя прызнала маладафронтаўца вінаватым і адправіла за краты. Вось як гэта пракамэнтавала адна з актывістак Маладога фронту Кася Галіцкая:
«Прысуд не зьявіўся для нас нечаканасьцю, мы ведалі, што будзе 15 сутак. Паколькі нашых актывістаў забіраюць і саджаюць на суткі пасьля якой-небудзь акцыі, якую мы і не праводзілі. А тут ён быў затрыманы, так бы мовіць, у працэсе абліваньня валяр’янкай, і мы ведалі, што ўлада гэтага не даруе і адпомсьціць. Так і атрымалася: 15 сутак, фактычна, ні за што, бо выказваць свае настроі і меркаваньні супраць таго, што ўхваляе ўлада, у нас небясьпечна. У лепшым выпадку актывісты будуць сядзець на сутках».
Уладзімера Яроменка асабіста затрымліваў намесьнік начальніка Маскоўскага РУУС Алег Бегуноў. Ён жа складаў пратакол пра тое, што маладафронтавец брыдкасловіў у грамадзкім месцы, ён жа выступіў адзіным сьведкам у судзе. На гэтыя акалічнасьці ўвагу суду зьвяртаў адвакат маладафронтаўца, але безвынікова. Ход працэсу і ягоны вынік камэнтуе праваабаронца Наста Лойка:
«Замоўны характар гэтых працэсаў яскрава вызначаны: калі сьведкам у судзе выступае сам намесьнік старшыні РУУС, то абсалютна бессэнсоўна чакаць мяккага рашэньня ад суду. Мы ведаем, што над Уладзімерам Яроменкам усталяваны прэвэнтыўны нагляд, але сам адміністрацыйны арышт не зьяўляецца парушэньнем гэтага нагляду. І 15 сутак адміністрацыйнага арышту — найбольш жорсткая форма пакараньня за такое дзеяньне, якое мы нават адміністрацыйным правапарушэньнем не называем».
Адначасна праваабаронцы паведамляюць, што пры трох адміністрацыйных правапарушэньнях Уладзімера Яроменка могуць прызнаць парушальнікам умоваў прэвэнтыўнага нагляду і адправіць у турму, як гэта здарылася з Васілём Парфянковым. Уладзімер Яроменак цяпер мае ўжо два такія парушэньні.
У траўні 2011 году Ўладзь Яроменак быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня 2010 году і памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам праз 3 месяцы. З таго часу актывіста некалькі разоў каралі адміністрацыйнымі арыштамі. Сёлета ў траўні Першамайскі суд Менску прысудзіў актывісту год прэвэнтыўнага нагляду.