Помнік Леніна ў Менску аблілі валяр’янкай

Актывісты незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» аблілі настойкай валяр’яны помнік Леніна на плошчы Незалежнсьці.
«Мэта акцыі — заахвоціць катоў і котак з навакольных тэрыторыяў прыйсьці пад помнік тырану і «выказаць свае пачуцьці», — паведамляе сайт МФ.

Актывіст МФ, былы палітвязень Уладзімер Яроменак быў затрыманы аховай Дому ўраду каля помніка падчас падрыхтоўкі да гэтай акцыі. Яроменка будуць судзіць 8 лістапада.

Летась актывісты МФ закідалі помнік Леніна яйкамі

Беларусь — адзіная краіна на постсавецкай прасторы, дзе 7 лістапада па-ранейшаму называецца Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі, носіць статус дзяржаўнага сьвята і зьяўляецца выходным днём.


7 лістапада ў Менску на плошчы Незалежнасьці прайшлі афіцыйныя мерапрыемствы з выпадку гадавіны Кастрычніцкага перавароту

7 лістапада на плошчы Незалежнасьці ў Менску


Глядзець здымкі вялікага памеру

Your browser doesn’t support HTML5

Выходны дзень 7 лістапада – «нейкія савецкія перажыткі»