Блогер-беларус Сьветавіт Сокалаў у ранішнім жывым эфіры са штату Нью-Джэрзі.
Падчас падліку галасоў на прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША ў жывым эфіры Свабоды былі беларусы, якія цяпер жывуць у Злучаных Штатах і якія раней асьвятлялі хаду выбарчай кампаніі ў блогах на нашым сайце. Прыхільнік партыі Рэспубліканцаў Сьветавіт Сокалаў, сярод іншага, распавёў, як паўплывалі на выбарчую кампанію і хаду галасаваньня наступствы ўрагану Сэндзі.
Сокалаў Сьветавіт Анатоль нарадзіўся ў 1992 годзе ў Нью-Ёрку. Пачатковую адукацыю атрымаў у Празе (Чэхія). Па вяртаньні ў ЗША далучыўся да беларускага маладзёвага руху. Бярэ актыўны ўдзел у бальшыні грамадзка-палітычных і культурніцках імпрэзаў беларускай дыяспары. Пад час мінулых прэзыдэнцкіх выбараў (2008) працаваў добраахвотнікам у рэгіянальным выбарчым штабе кандыдата ад рэспубліканцаў Джона Макейна. У 2010 годзе скончыў школу ў Іст-Брансьвіку й паступіў ва ўнівэрсытэт Ратгэрс. Вывучае палітычныя навукі й эканоміку. Займаецца спортам (хакей, веславаньне).
Знаткевіч: Чаму вы сёлета ня ўдзельнічаеце ў выбарчай кампаніі як актывіст?
Сокалаў: Самае мінімальнае, што я магу рабіць — гэта гаварыць са студэнтамі, зь якімі я вучуся ва ўнівэрсытэце. Нью-Джэрсі — гэта штат, які будзе галасаваць за Абаму, таму тут пераканаць людзей ужо даволі цяжка, лічу, што зрабіць Нью-Джэрсі рэспубліканскім вельмі цяжка. Тут было б немагчыма цяжка нешта памяняць.
Знаткевіч: Таму з-за гэтага вы вырашылі, што актывізм у гэтым штаце на гэтых выбарах ня мае сэнсу, што гэта такі перадвызначаны штат?
Сокалаў: Так, можна было адразу сказаць, што Нью-Джэрсі будзе галасаваць за Абаму. Праўда, даволі цікава, што ў нас губэрнатар рэспубліканец. Гэта цікавая сытуацыя, але ўсё роўна я лічу, што штат будзе галасаваць за Абаму. Ён так і прагаласаваў, я лічу.
Знаткевіч: А ці паўплывалі на хаду галасаваньня наступствы ўрагану Сэндзі? Я так разумею, што ў вашых мясьцінах ён таксама прайшоўся.
Сокалаў: Абсалютна, тут ён даволі вялікі ўплыў меў. Па радыё і па тэлебачаньні гавораць, што мясцовы губэрнатар-рэспубліканец меў вельмі добрыя стасункі з Абамам у кантэксьце сытуацыі з ураганам, і што гэта быў падарунак для Абамы, у сэнсе, што гэта паказвае падтрымку ад рэспубліканца. Гэта даволі цікавая сытуацыя. Таксама цікава тое, як вырашылі галасаваць у паўднёвай частцы штату, там дзе ўраган прайшоў найбольш. Там вырашылі, што цяпер можна галасаваць праз э-мэйл, трэба толькі дасылаць правы кіроўцы, каб даказаць, што гэта ты галасаваў. Таксама там ёсьць аўтобусы, якія вязуць людзей з раёнаў на пляжы да іншых гарадоў, дзе можна галасаваць і дзе нармальная сытуацыя.
Знаткевіч: Сьветавіт, скажыце, у сувязі з такой магчымасьцю галасаваць, напрыклад, праз электронную пошту ці не ўзьнікае ў прадстаўнікоў кандыдатаў нейкая крытыка наконт таго, што гэта можна скарыстаць для фальсыфікацыяў?
Сокалаў: Ужо пачаўся суд супраць гэтага. Ёсьць такая арганізацыя ACLU (American Civil Liberties Union), якая вельмі сумняецца, што гэта можа адбыцца нармальна і без нелегетымнага галасаваньня. Сытуацыя можа памяняцца, але наогул гэтая арганізацыя актыўная ў рэспубліканскіх раёнах, і я сумняюся, што нешта з гэтага будзе. Я думаю, што галасы, аддадзеныя праз э-мэйл, проста ўлічаць і ўсё.
Знаткевіч: На вашую думку, тое, што ёсьць такая магчымасьць галасаваць праз электронную пошту, галасаваць датэрмінова, ці можа гэта сапраўды паўплываць на вынікі выбараў, на тое, што будуць фальшаваньні на карысьць кагосьці з кандыдатаў?
Сокалаў: У Нью-Джэрсі ніякага ўплыву гэта мець ня будзе. Але наогул, калі такую сыстэму паставіць у ЗША, каб увесь народ меў магчымасьць галасаваць па тэлефоне ці па электронная пошце, то нашмат большая колькасьць людзей галасавала б. Толькі 60 адсоткаў амэрыканцаў ідуць галасаваць, а, калі б была такая магчымасьць, шмат прагаласавала б з дому. Было б больш палітычнай актыўнасьці, але я ня ўпэўнены, наколькі гэтыя новыя людзі палітычна разьвітыя і наколькі цікавяцца палітыкай.
Знаткевіч: Вы ўжо сказалі, Сьветавіт, што губэрнатар вашага штату Нью-Джэрсі фактычна падтрымаў Абаму, хоць ён сам рэспубліканец. Майкл Блумбэрг, мэр Нью-Ёрку, гораду, якому прынёс вялікую шкоду ўраган Сэндзі, таксама заклікаў галасаваць на выбарах за дзейнага прэзыдэнта. Чаму гэта адбылося такім чынам?
Сокалаў: Насамрэч, губэрнатар Нью-Джэрсі не заклікаў галасаваць за Абаму, наадворот, ён адзін з найбольш вядомых палітыкаў, якія супраць яго. Але Абама вельмі добра сябе павёў, вельмі хуценька прывёў вайсковую частку інжынераў, якія прыйшлі паглядзець электрычную сыстэму ў Нью-Джэрсі, вырашылі праблемы з вадой, з каналізацыяй. Таму адзінае, што зрабіў губэрнатар Нью-Джэрсі, — гэта сказаў пра Абаму, што той ў дадзенай сытуацыі вельмі добра сябе павёў, вельмі добра дапамог. Але наогул, ён вельмі супраць Абамы.
Знаткевіч: Вяртаючыся да Блумбэрга, у сваім артыкуле, які той апублікаваў у падтрымку Абамы, ён ухваліў уклад прэзыдэнта ў барацьбу з глябальнымі зьменамі клімату. Ён сказаў, што ўраган быў адной з праяваў кліматычнай нестабільнасьці. А Ромні, на думку Блумбэрга, не трымаецца такіх ясных поглядаў у справе барацьбы з глябальным пацяпленьнем. Вось вы як прыхільнік рэспубліканцаў як чалавек, які ў сваіх блёгах традыцыйна падтрымліваў Ромні, што б адказалі на такія закіды?
Сокалаў: Стварэньне зялёнай энэргіі, гэта значыць чыстай энэргіі, немагчыма зрабіць празь дзяржаўныя грошы. Нельга стварыць кампаніі, якія могуць нармальна працаваць незалежна ад дзяржавы зь дзяржаўнымі грашыма. Неабходна, каб была такая патрэба ад людзей на зялёную энэргію. Ня трэба, каб дзяржава давала грошы на заснаваньне і падтрымку такіх кампаніяў. Патрэбна, каб была патрэба ад людзей. Пакуль такой патрэбы няма ў вялікіх маштабах. Хаця гібрыдныя аўтамабілі ўжо сталі вельмі папулярнымі, таму паціху гэта ідзе ў патрэбным кірунку. Я лічу, што эканоміка сама павядзе сябе ў бок зялёнай энэргіі.
Your browser doesn’t support HTML5