Цэнтравыбаркам пачаў распрацоўку законапраекту аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Выбарчы кодэкс. Такое даручэньне даў Аляксандар Лукашэнка.
Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Прапануецца, напрыклад, даць права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты рэспубліканскім грамадзкім арганізацыям колькасьцю больш за тысячу сяброў. Таксама стварыць тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі абласьцей і Менску, пашырыць паўнамоцтвы судоў у справе разгляду скаргаў. Паводле Ярмошынай, плянуецца ўвесьці інстытут сябра выбарчай камісіі з правам дарадчага голасу, перш за ўсё для акруговых камісій. Таксама у законапраект увойдзе норма, якая здымае абмежаваньне па суме, якую кандыдаты могуць самі ўносіць у свой выбарчы фонд, паведамляе БЕЛТА.
Ці можна разьлічваць, што пры распрацоўцы законапраекту будуць улічаныя прапановы ад дэмакратычнай супольнасьці? Нацыянальны каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка адзначыў у інтэрвію Радыё «Свабода»:
«Відавочна, што ўлада перагуляла саму сябе з гэтымі выбарамі. І нешта трэба касмэтычна папраўляць. Зразумела, што ўсе гэтыя папраўкі ня маюць ніякага сур’ёзнага характару. Гэта спроба зноў стварыць ілюзію таго, што нешта робіцца. Маўляў, калі ласка, бярыце дарадчы голас. Я працаваў сябрам ЦВК з правам дарадчага голасу. Адзінае, што гэта дае — магчымасьць публічна выказацца. І на гэтым кропка. Дык гэта ЦВК. А ў акруговых камісіях на пасяджэньнях нават не бываюць журналісты. Таму гэта ўсё абсалютна пустое.
Адсочваць, ці ёсьць зьмены, можна па адным парамэтры: ці будзе неяк прапісана працэдура падліку галасоў. Калі гэтага ня будзе, усё астатняе не мае ніякага сэнсу.
Ці будзе там дадзена права грамадзкім аб’яднаньням вылучаць кандыдатаў ці не — што гэта па сутнасьці мяняе?
Я думаю, там будуць і іншыя зьмены. Не дарэмна спадар Рубінаў казаў пра абмежаваньні правоў назіральнікаў. І гаварылася пра забарону байкоту. Гэтая кампанія, якая сёньня займаецца праблематыкай беларускіх выбараў, ніколі ня зробіць крокаў у бок дэмакратыі. Таму тут спадзяваньні марныя».