Госьць «Свабоды» — актор тэатру і кіно Віталь Краўчанка.
Ганна Соўсь: Вітаю вас у Празе! Ці вы ўжо наведалі які-небудзь праскі тэатар? Якія вашыя ўражаньні?
Віталь Краўчанка: Так, я ўжо паглядзеў «Рычарда ІІІ» у Нацыянальным тэатры. Уражаньне наступнае: не магу сказаць, што гэта нешта звышфантастычнае, але эстэтыка, у якой гэта зроблена, акторскі і рэжысэрскі прафэсіяналізм, безумоўна, уразілі. Асабліва пасьля той сытуацыі, якая цяпер з тэатрамі ў Беларусі, глядзець гэта — проста казка. Не зважаючы на тое, што я ня ведаю чэскай мовы, але ведаю польскую, беларускую, і п’есу Шэксьпіра таксама ведаю, таму мне было ўсё зразумела. Уражаньне вельмі добрае. Адзінае, што падчас спэктаклю было балюча, што такую актуальную для сучаснай Беларусі трагедыю ставяць у Празе, а ня ў Менску.
Ганна Соўсь: Давайце крыху адрэкамэндуем вас наведнікам нашага сайту і слухачам. Вы працавалі і ў тэатры імя М. Горкага, і ў Тэатры лялек, цяпер удзельнічаеце ў незалежных тэатральных праектах. Чаму так адбываецца? Чаму вы змушаныя былі пакінуць тэатры?
Віталь Краўчанка: Шэсьць гадоў я аддаў тэатру імя Горкага, але пасьля мяне папрасілі напісаць заяву, бо я адмовіўся ад галоўнай ролі ў спэктаклі паводле Задорнава «Записки усталого романтика», бо я не лічу годным граць такую драматургію ў ХХІ стагодзьдзі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатру. Мне былі прапанаваныя тры варыянты: альбо я вяртаюся і далей рэпэтую, і граю гэты спэктакль, альбо пішу сам заяву аб звальненьні, альбо — мяне звальняюць паводле артыкулу Працоўнага кодэксу. Ведаючы тое, што ніякага артыкулу быць ня можа, я катэгарычна адмовіўся вяртацца ў рэпэтыцыі, таму напісаў заяву.
Калі дырэкцыя прапаноўвае такі варыянт як артыкул (але няма такога артыкулу, паводле якога мяне маглі б звольніць за тое, што я адмовіўся ад ролі) — мне гэта паказала стаўленьне дырэкцыі тэатру да мяне і як да актора, як да асобы, індывідуальнасьці. Я зразумеў, што маё знаходжаньне ў гэтым тэатры нікому не патрэбнае, акрамя мяне.
Ганна Соўсь: А як іншыя акторы паставіліся да гэтага? Ці ідзе сёньня гэты спэктакль? Наколькі ён пасьпяховы?
Віталь Краўчанка: Спэктакль ідзе, посьпех мае. У нас усе спэктаклі ў тэатрах маюць посьпех у Менску, бо ў нас там усяго нейкі пяток тэатраў (сьмяецца), дый тыя — ці на рэканструкцыі, ці яшчэ што... Сапраўды стала існуе, па вялікім рахунку, толькі тэатар М. Горкага. Ня ведаю, што цяпер адбываецца ў Моладзевым тэатры, бо даўно там ня быў; РТБД — дасьць Бог, мо новы кіраўнік Аляксандар Гарцуеў нешта зь ім зробіць, а Купалаўскі на рамонце, Тэатар юнага гледача на рамонце, — і таму ўсе ў захапленьні ад усяго, што адбываецца ў тэатры імя Горкага, не зважаючы на якасьць і густ. На жаль.
Ганна Соўсь: Калісьці я працавала ў газэце «Народная воля», і мая калега Марына Коктыш пісала артыкул пра Тэатар лялек. У гэтага артыкулу быў такі вельмі змрочны, шматзначны загаловак: «Калі паміраюць лялькі...». Скажыце, чаму вы сышлі з Тэатру лялек? Ці паміраюць там лялькі?
Віталь Краўчанка: Ня ведаю, ці паміраюць лялькі, таму што я ўсё ж найперш артыст драматычны. Мне было цікава сутыкнуцца з такім відам мастацтва, як лялечны тэатар, таму што гэта абсалютна іншы «клан», тут нават нельга параўноўваць. Тут як тэатар і кіно: хоць яны і падобныя, але маюць столькі сваіх спэцыфічных нюансаў. Тое ж самае і Тэатар лялек: гэта ўвогуле асобная каста людзей, і ня кожны можа працаваць у Тэатры лялек.
Я думаю, усё, што я мог узяць ад гэтага тэатру, я ўзяў, і ў нейкі момант мне ўжо проста стала сумна. Я вельмі даўно хацеў папрацаваць з рэжысэрам Аляксеем Ляляўскім. Папрацаваў; і, дарэчы, я вельмі задаволены працай зь ім. І на гэтым трэба было паставіць кропку. Я і паставіў яе.
Я не люблю таптацца на адным месцы, я не люблю ўдзельнічаць у тэатральных інтрыгах — мне гэта нецікава. Я хачу прыходзіць на працу і займацца працай, а не займацца інтрыгамі, якія абсалютна нічога ня вартыя і толькі разбураюць атмасфэру ў тэатры, унутры трупы.
Ганна Соўсь: Інтрыгі, магчыма, і неабходны элемэнт працы ў тэатры... Ці гэта такі стэрэатып?
Віталь Краўчанка: Гэта не стэрэатып. Мне здаецца, што гэта ад нейкай няўпэўненасьці тых людзей, якія ствараюць гэтыя інтрыгі. Годныя артысты ніколі інтрыгамі не займаюцца. Яны ведаюць сваю справу, яны выходзяць на сцэну (ці то на рэпэтыцыю, ці то на спэктакль), робяць сваю справу. А тыя артысты, якія ня ўпэўненыя ў сабе, увесь час і ствараюць бессэнсоўныя інтрыгі.
Гэтыя інтрыгі, на жаль, часта разбураюць і іх у першую чаргу. Пасьля гэта ўсё выносіцца на сцэну ў спэктаклях. Якраз у некаторых момантах нізкі акторскі ўзровень я скідваю на вось гэтыя інтрыжныя сытуацыі ўнутры тэатру. Ты ня можаш несьці са сцэны нешта чыстае, калі ты забруджаны ўнутры. Бываюць рэдка такія акторы, але гэта настолькі высокі ўзровень... А ў нас, на жаль, адбываецца наадварот: мы больш умеем рабіць інтрыгі, чым выйсьці і зрабіць нешта годнае.
Ганна Соўсь: Вы цяпер сказалі пра некалькі складнікаў: рэпэртуар, атмасфэра ў тэатры... Наколькі важны яшчэ матэрыяльны складнік? Ці дазваляе заробак артыста беларускага тэатру пражыць на гэтыя грошы?
Віталь Краўчанка: Натуральна, не. Тое, што мы зарабляем у дзяржаўных тэатрах, — я ўжо нават не кажу, што гэта сорам і ганьба, — я проста сьмяюся і кажу, што гэта сапраўды сьмешна.
Ганна Соўсь: Ці маглі б вы прывесьці прыклад?
Віталь Краўчанка: Я ня думаю, што я маю права пра гэта казаць...
Ганна Соўсь: Гэта роўна зь сярэдняй пэнсіяй беларускіх пэнсіянэраў, вышэй ці ніжэй за яе?
Віталь Краўчанка: У каго як: бывае — вышэй, бывае — нават ніжэй. Але і пэнсіі ж ёсьць розныя: ёсьць пэнсіі па тры, а ёсьць і па два мільёны, — так і ў нас, па-рознаму. Натуральна, калі артыст шмат заняты ў рэпэртуары, дык ён атрымлівае крыху больш, калі менш заняты ў рэпэртуары — натуральна, менш.
Ганна Соўсь: І, натуральна, падпрацоўкі?
Віталь Краўчанка: Я ніколі за ўвесь час працы ў тэатры не сядзеў толькі ў тэатры. Гэта немагчыма, таму што, калі, напрыклад, здымаць кватэру, дык здараецца, што не хапае аднаго заробку ў тэатры на аплату самай таннай кватэры.
Радыё, кіно, тэлебачаньне... У свой час, калі мяне папрасілі пайсьці з Тэатру імя Горкага, я вельмі шмат удзельнічаў у праектах інстытуту Гётэ ў Менску, і ўвогуле пазнаёміўся з зусім іншым жанрам «speeking word». У Беларусі ня ўсе нават разумеюць, што гэта такое і «з чым яго есьці». Я вельмі шчасьлівы, што я з гэтым пазнаёміўся. За той час, пакуль не працаваў стала ў тэатры, я набраўся абсалютна неацэннага вопыту і сёньня я валодаю яшчэ нечым, што вельмі дапамагае ў маёй прафэсіі. Выйсьці на публіку з аркушам паперы і чытаць онлайн людзям нейкі тэкст, даносіць сэнс (прычым перакладны тэкст) — аказалася, што гэта досыць цяжка, але паступова гэта так зацягнула, што сёньня мне цікавей працаваць са словам у такім фармаце, чым выходзіць на сцэну і прамаўляць пашлаватыя словы Задорнава ці сьпяваць песенькі з расейскіх вадэвіляў.
Ганна Соўсь: Віталь, можа, месяц ці паўтара таму на вашым месцы ў студыі сядзеў Анатоль Кот. Ён казаў пра тое, што яму вельмі крыўдна, што даводзіцца быць у Беларусі, толькі граючы ў расейскіх сэрыялах, якія здымаюцца на "Беларусьфільме". Ён вельмі сумуе па беларускім кіно, па Беларусі, і больш хацеў бы быць беларускі акторам.
На вашу думку, наколькі распаўсюджаная цяпер гэтая праблема: калі беларускія акторы ад'яжджаюць у Маскву? Чаму менавіта гэты кірунак абраны большасьцю зь іх? (Бо зьяжджаць можна ў Польшчу, напрыклад.)
Віталь Краўчанка: Каб зьяжджаць у Польшчу, трэба хаця б ведаць польскую мову.
Ганна Соўсь: Але вы ж ведаеце...
Віталь Краўчанка: Так, ведаю. Я і ехаў у Польшчу, але вось заехаў у Прагу.
Каб зьехаць у Польшчу, ці ў Амэрыку, ці ў тую ж Чэхію, ці яшчэ некуды, трэба ведаць хоць адну мову. На жаль, тая адукацыя, якую атрымліваюць беларускія акторы, не зусім адпавядае патрабаваньням сёньняшняга часу. Ня ведаем мы моваў... Таму самы найлепшы шлях, куды можна зьехаць — зьехаць у Расею. Для многіх гэта прасьцей, вядома, паехаць у Расею, і, натуральна, за такія грошы, якія плацяць у тэатры і на "Беларусьфільме", здымацца там у сэрыялах.
Я не магу сказаць, што гэта тэндэнцыя, што ўсе цяпер ад'яжджаюць у Расею. Сёньня Расея прыяжджае ў Менск здымаць сэрыялы, дзе беларускім акторам плацяць па расейскіх мерках проста грашы, а беларускія акторы шчасьлівыя і радасныя і здымаюцца ў гэтых сэрыялах. Прычым цяпер беларускія акторы пачалі выконваць больш-менш годныя ролі, а раней жа яны ўвогуле здымаліся толькі ў эпізодах. Хаця і сёньня найчасьцей так адбываецца.
Ганна Соўсь: Давайце пяройдзем да кінэматографу. Вы сказалі, што актору, каб выжыць, трэба, апроч тэатру, падпрацоўваць на радыё, у кіно. Для вас удзел у кіно — гэта падпрацоўка ці роўная тэатру праца? Ну, напрыклад, знакаміты сэрыял «Талаш», дзе вы здымаліся...
Віталь Краўчанка: (Сьмяецца) Гледзячы, чым ён знакаміты... Пакуль я здымаўся ў расейскіх сэрыяльчыках у эпізодах, гэта была падпрацоўка. Калі ў «Талашы» я атрымаў адну з галоўных роляў — гэта было ўжо сур’ёзна, што запатрабавала зусім іншых рэсурсаў.
Па-рознаму бывае. Натуральна, калі ты граеш «трэцюю галаву зьлева», дык гэта падпрацоўка. Калі ты маеш нейкую ролю, дык гэта ўжо праца.
Ганна Соўсь: А ў якім беларускім кіно вы хацелі б зьняцца? І ў каго?
Віталь Краўчанка: Я б сказаў не «ў кіно», а «калі будзе годны сцэнар», чаго сёньня, на жаль, няма. Няма як і сучаснай драматургіі для тэатру, так і сапраўды годных сцэнароў для кіно.
У каго я хацеў бы зьняцца? Ня ведаю. Тыя рэжысэры, у якіх можна было б зьняцца, даўно паехалі ў Маскву (сьмяецца), альбо іх ужо няма сярод жывых. Тыя рэжысэры, якія спрабуюць рабіць нешта годнае, іх тут жа «адсоўваюць», як гэта было і зь Сяргеем Шульгой.
Можна па-рознаму ставіцца да фільму «Талаш», але Шульга прынамсі хацеў зрабіць нацыянальны фільм, паспрабаваць аднавіць нацыянальнае кіно. «Атрымалася/не атрымалася» — гэта ўжо іншая гаворка, гэта не ў маёй кампэтэнцыі. Але спроба аднавіць нацыянальнае, беларускае — яна была. Мне падаецца, што гэта вельмі важны момант. І з тым жа Сяргеем Шульгой, якому я вельмі ўдзячны, што ён запрасіў мяне на ролю князя Зьбігнева Длугаша, якую я, дарэчы, сыграў па-польску, я хацеў бы папрацаваць яшчэ. І таксама ў беларускім матэрыяле.
Ганна Соўсь: Сёлета тэатральныя гледачы маглі пабачыць вас на малой сцэне КЗ «Менск» у тэатральным праекце Каці Агароднікавай — «Піць, сьпяваць, плакаць...». Вы ўжо казалі, што ў Менску недастаткова тэатраў...
Віталь Краўчанка: Гэта — адна зь нямногіх прыватных тэатральных ініцыятываў і, як мне падаецца, вельмі цікавая. Але, хутчэй, выключэньне з існуючай практыкі. Пра стацыянарныя тэатры. Тэатраў можа быць і чатыры, але яны павінны разумець, што іх толькі чатыры. Ад таго, што іх чатыры, мне падаецца, яны павінны быць элітнымі як у выбары рэпэртуару, так і ў выбары тых людзей, якія кіруюць гэтымі тэатрамі, у выбары трупы.
А ў нас разважаюць так: хто ў нас вольны, хто яшчэ застаўся без пасады галоўнага рэжысэра? Ну, давайце, хай ён будзе галоўным рэжысэрам. І галоўны рэжысэр пачынае зьнішчаць тое, што стваралася гадамі. Гэта сёньня адбываецца з Тэатрам імя Горкага — тое, што стваралася гадамі Луцэнкам (і да якога таксама можна па-рознаму ставіцца, але гэта чалавек, які зрабіў гісторыю гэтаму тэатру, зрабіў яго добра вядомым за мяжой), разбураецца... Пасьля «Макбэта», пасьля «Трохграшовай опэры» — раптам Задорнаў, «Русские водевили» і выпадковыя інтэрпрэтацыі «Горя от ума», «Бега»... Мне гэта падаецца дзіўным, таму што трэба несьці эстафэту, рабіць годны, глыбокі, сучасны тэатар.
А то мы ўсё гуляемся ў «русский театр», у «русскую классическую школу», і ніхто дагэтуль ня можа зразумець, што нельга ў беларускі тэатар цалкам пераносіць расейскую тэатральную школу з адной простай прычыны: няма ў беларускім мэнталітэце тых мэнтальных «момантаў», якія ёсьць у расейцаў. На мой погляд, гэта глупства, і ў гэтым я бачу якраз заняпад беларускага тэатру.
У нас былі людзі, на якіх можна было вучыцца. У нас былі Міровіч, Ждановіч, Буйніцкі, Галубок. Чаму мы раптам забыліся на іх і пачалі калькаваць тое, што аніяк не трапляе ў нашы сэрцы, у нашы душы і, самае галоўнае, у нашы мазгі?
Ганна Соўсь: Наша размова атрымалася досыць пэсымістычнай. Якое выйсьце вы бачыце для сябе? Вы застаняцеся ў гэтай прафэсіі?
Віталь Краўчанка: Ведаеце, нядаўна мне патэлефанаваў выпускнік Акадэміі мастацтваў і запытаўся: «Ты працаваў у Лялечным тэатры. Ці варта туды пайсьці?» — Я кажу: «Але ж ты скончыў драму». — «Так, разумееш, але я хацеў паехаць у Магілёў у тэатар лялек, а цяпер думаю, можа, усё ж да Ляляўскага пайсьці». — Я кажу: «Чаму?» І ён мяне агаломшыў тым, што сказаў: «А куды яшчэ ісьці?..»
Калі моладзь, якая толькі канчае Акадэмію, ня ведае, куды пайсьці, дык і я таксама ня ведаю, як рухацца далей. Таму я цяпер і ўзяў сабе «творчы адпачынак». Натуральна, я не хачу кідаць прафэсію. Я люблю гэтую прафэсію, але хачу шукаць нейкія альтэрнатыўныя варыянты рэалізацыі. Ня ведаю, наколькі гэта ўдасца, але гэта трэба рабіць. І тое ж самае я раю і маладым людзям, якія выходзяць са сьценаў Акадэміі. Трэба шукаць.
Я ўвесь час веру, што ніколі ня трэба «падкладвацца» пад гэты рэжым, у якім існуе сёньня беларускі тэатар (бо беларускі тэатар існуе яшчэ і пад ціскам палітычнага рэжыму, які сёньня ў краіне: мы ня ставім «Тутэйшых», ня ставім «Раскіданае гняздо», і можна вельмі шмат такіх прыкладаў прывесьці), а трэба ўсё роўна змагацца. Трэба шукаць выйсьце.
Сёньня гэтым выйсьцем для мяне ёсьць спэктакль Каці Агароднікавай «Піць, сьпяваць, плакаць...» і «Спэктакль № 7» у Тэатры Карняга. Там мае аднадумцы, зь якімі мы разумеем, на якой мове мы гаворым, і зь людзьмі, якія прыходзяць на гэтыя спэктаклі, мы таксама разумеемся. Без «падкладаньня» пад рэжым, пад дзяржаву.
Працаваць сёньня ў дзяржаўных тэатрах — гэта паставіць крыж на сваёй індывідуальнасьці. Я ня бачу іншага выйсьця, акрамя таго, як змагацца за тое, каб быць сабой, змагацца за захоўваньне і нават прапагандаваньне сваёй індывідуальнасьці. Ня можа артыст быць неіндывідуальнасьцю. Гэта мая цьвёрдая думка, ад якой я ніколі не адхілюся.
Віталь Краўчанка нарадзіўся ў Лоеве ў 1984 годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 2006 годзе. Працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага (2005-2011). На гэтай сцэне сыграў ролі: Траніё («Утаймаваньне свавольніцы» У. Шэксьпіра), Гэйвін («Злоўлены сеткаю» Р. Куні), Валянцін («Валянцінаў дзень» І.Вырыпаева), Вася Турыцын («Дзівакі» М. Горкага) і інш. У 2011-2012 гг. — актор Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек, дзе сыграў Эрвэ Жанкура ў спэктаклі «Шоўк» паводле А. Барыкі, Салёнага ў «Драй швэстэрн» паводле А. Чэхава і інш. Шмат працаваў на радыё. Здымаецца ў кіно (князь Анджэй Радзівіл — «Ярмолавы», князь Зьбігнеў Длугошыц — «Талаш», Дарафей Бохан — «Гісторыя аднаго гораду» і інш.). Супрацоўнічае з прыватнымі тэатральнымі ініцыятывамі і ўдзельнічае ў міжнародных тэатральных праектах.