Салігорскі райвыканкам разаслаў на прадпрыемствы і арганізацыі ліст з патрабаваньнем увесьці ў штат адмыслоўца па працы з моладзьдзю.
Такі чалавек «прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад яе загадам кіраўніка арганізацыі па ўзгадненьні зь мясцовым выканаўчым і распарадчым органам», — гаворыцца ў адным з такіх лістоў.
«Разнарадка сапраўды была з райвыканкаму, нам рэкамэндавалі ўзяць у штат такога чалавека. Але супрацоўнікаў да 31 году на нашым прадпрыемстве няшмат, то мы вырашылі пакуль такога чалавека на паўстаўкі ня браць», — заявіла намесьніца генэральнага дырэктара па ідэалёгіі салігорскай фабрыкі «Купалінка» Ілона Гражынская.
Чыноўніца распавяла пра абавязкі адмыслоўца па працы з моладзьдзю: «Гэта стымуляваньне ўдзелу маладых людзей у мерапрыемствах, якія адбываюцца з ініцыятывы прадпрыемства, аддзелу райвыканкаму па працы з моладзьдзю, а таксама аддзелу ідэалёгіі і мясцовай суполкі БРСМ».
Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч называе ўвядзеньне пасады спэцыяліста па працы з моладзьдзю вяртаньнем у савецкія часы.
«Гэта савецкія формы зь мінулага. Я б сказаў — пазаўчорашні дзень. Незразумела, чаму ў краіне з рынкавай эканомікай на прадпрыемстве ўводзяцца пасады, якія ніякім чынам не зьвязаныя з вытворчым працэсам, на гэта выдаткоўваюцца сродкі зь бюджэту, з падаткаў грамадзянаў. Зь іншага боку, відавочна, для чаго гэта робіцца — каб падчас ці то выбараў, ці то нейкіх іншых палітычных падзеяў мець рычагі ўзьдзеяньня на моладзь. А тое, што яны хаваюцца за КНЗ і брэйн-рынгамі, дык у Савецкім Саюзе таксама праводзіліся „Піянэрскія зарніцы“, але ўсім вядома, што ідэалёгія была на першым месцы, — заявіў Стэфановіч „Свабодзе“. — Адрозьненьне ў тым, што цяпер у нас няма такой татальнай ідэалёгіі, якой быў навуковы камунізм у СССР. Можна сказаць, што сутнасьць сучаснай беларускай ідэалёгіі — у безумоўным падпарадкаваньні ўладам. Аднак я лічу: паколькі формы ўлада выбірае састарэлыя, гэтыя захады ня будуць мець вялікіх вынікаў. Бо сучасныя маладыя людзі, калі ў іх ёсьць вольны час, лёгка могуць знайсьці, як яго правесьці і без масавіка-зацейніка з ідэалягічнага аддзелу».