5 лістапада ў Горадні адбылася прэзэнтацыя аўдыёкнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш пад назвай «Птушкі бяз гнёздаў», створанай у Беластоку.
Кіраўнік беларускай інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org Яраслаў Іванюк паведаміў, што гэта гукавая вэрсія вядомай кнігі «Споведзь», якая выйшла ў Менску ў 1993 годзе. Васямсот восемдзесят хвілін успамінаў Ларысы Геніюш начытала народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.
Узнавіць успаміны Ларысы Геніюш пастанавіла Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы. Гэта было зроблена са згоды сям’і Геніюшаў. Чаму ня «Споведзь», а — «Птушкі бяз гнёздаў»? Яраслаў Іванюк патлумачыў, што першая назва не зусім падабалася нават самой аўтарцы. Ён знайшоў у тэксьце словы «мы, як тыя птушкі бяз гнёздаў» і вырашыў, што гэта будзе добрая назва. Гэтыя словы датычаць усяго яе пакаленьня, хаця пісала яна пра сваю сям’ю, зазначыў спадар Іванюк. Ён паведаміў, што да канца году гэтая кніга выйдзе таксама ў перакладзе на польскую мову, які выканаў Чэслаў Сэнюх.
Свае ўражаньні ад агучваньня ўспамінаў паэткі расказала Зінаіда Бандарэнка. Выступіў дасьледчык творчасьці Ларысы Геніюш Міхась Скобла і людзі, каторыя яе добра ведалі — паэтка Данута Бічэль і прафэсар Аляксей Пяткевіч. Спадар Пяткевіч выказаў упэўненасьць, што Ларыса Геніюш будзе некалі кананізаваная як хрысьціянская сьвятая.
Свае песьні на словы Ларысы Геніюш выканаў Алесь Камоцкі. Усе, хто прыйшоў на прэзэнтацыю, атрымалі ў падарунак «Птушкі бяз гнёздаў». Прэзэнтацыя прайшла ў рамках Дзён Губэрта, якія адбыліся ў Горадні 2-5 лістапада, і стала заключным мерапрыемствам. Дні Губэрта пяты раз ладзілі ТБШ і «Гарадзенская бібліятэка».