Вандалы не даюць спакою магілёўскім габрэям

Your browser doesn’t support HTML5

4 лістапада ў Магілёве габрэйская грамада адзначыла гадавіну зьнішчэньня фашыстамі нявольнікаў гета. Ля мэмарыялу «У памяць аб габрэях — ахвярах нацызму» чыталіся малітвы, і, паводле іудзейскай традыцыі, да яго ўсклалі маленькія каменьчыкі. Напярэдадні вандалы абмалявалі высечаныя на жалобным камені далоні.