Каля 25 варшаўскіх беларусаў зрабілі сёньня чатырохгадзінны рэйд па адкрытых араганізацыяй «Беларуская нацыянальная памяць» магілах, дзе пахаваныя пераважна забытыя цяпер на Радзіме выбітныя беларусы.
На двух варшаўскіх могілках — праваслаўных у раёне Воля, ды старажытных каталіцкіх Павонзках беларусы наведалі каля дзясятка магілаў, у тым ліку магілы Яна Жамойціна, Марыі Ямант (нявеста Кастуся Каліноўскага), Станіслава Манюшкі ды іншых.
Каля кожнай магілы прысутныя прачыталі малітву «Ойча наш».
«Мы ідзем сёньня на магілы людзей, якія аддалі сваё жыцьцё за Беларусь. Так склалася, што яны былі вымушаныя ўцякаць, іх выганялі акупанты. Часта тут няма ў іх сваякоў, якія маглі б наведаць іхныя магілы. Таму я лічу, што абавязак кожнага беларуса наведваць гэтыя магілы на Дзяды, Радаўніцу», — сказаў радыё Свабода Анатоль Міхнавец, кіраўнік арганізацыі Беларуская нацыянальная памяць.