У Беларусі няма сыстэмы абароны нацыі ад сухотаў, якая існавала, напрыклад, у СССР у 1970-я.
Паводле мэдычных экспэртаў, цяперашняя сытуацыя горшая, чым 40 гадоў таму, але ўсе ж лепшая, чым 20 гадоў таму, у 1990-м. Зь іншага боку, у наш час значэньне мае ня толькі колькасьць хворых, але і тое, што ўсё больш сухотнікаў маюць цяпер мультырэзыстэнтную форму, пры якой прагнозы на жыцьцё горшыя, чым пры раку лёгкага. Адным з найвялікшых фактараў рызыкі сухотаў адмыслоўцы называюць зьняволеньне.
Нашу перадачу пачнём зь ліста вязьня Андрэя, які мы атрымалі гэтымі днямі.
У сваім лісьце Андрэй дадае, што кожны год колькасьць хворых на сухоты, прынамсі ў ягонай калёніі, стала расьце. І калі яшчэ ў мінулыя гады вязьням у якасьці прафіляктыкі ад гэтай хваробы давалі ўвесну і ўвосень комплекс вітамінаў і такі мэдыкамэнт, як тубазыд, то цяпер гэтага няма. Адмянілі і ўзмоцненае харчаваньне, якое да апошняга часу належалася тым, хто непасрэдна кантактаваў з хворымі.
У сваёй кнізе «Як выжыць у турме» былы вязень сумленьня, доктар мэдычных навук Юры Бандажэўскі называе сухоты ў адкрытай ды закрытай формах бясспрэчным лідэрам сярод інфэкцыйных хваробаў у турмах Ён піша таксама, што стала расьце колькасьць ВІЧ-інфікаваных зьняволеных. Асаблівую заклапочанасьць выклікае патэнцыйная небясьпека масавага распаўсюджваньня сухотаў, у тым ліку і сярод гэтай катэгорыі, бо ў турмах паказчыкі захворвальнасьці на сухоты, у тым ліку на іх лекава-ўстойлівыя формы, у шмат разоў вышэйшыя, чым на волі.
Як піша Бандажэўскі, у няволі ён сутыкнуўся з самымі рознымі праявамі хваробаў.
Сваю невялікую кнігу аўтар разглядае як прафіляктычны дапаможнік для вязьняў.
Чарговы ўрывак з кнігі можна паслухаць тут:
Пра ўспышку сухотаў у Івацэвіцкай калёніі наша праграма расказвала і год таму, увосень 2011-га. Тады ў рэдакцыю і ў інфармацыйна-асьветніцкую ўстанову «Плятформа» трапіў сьпіс асуджаных, у якіх захворваньне выявілі падчас флюараграфічнага абсьледаваньня і якіх накіравалі потым на лячэньне ў турэмны тубэркулёзны шпіталь у Воршу, ці, як яго яшчэ называюць, ПК-12. У тым сьпісе было 25 чалавек. Праваабаронцы з «Плятформы» зьвярнуліся тады ў Рэспубліканскі цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі ды санітарную службу Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, каб іхнія адмыслоўцы зьвярнулі на гэтую сытуацыю самую пільную ўвагу. Сёлета ўвесну колькасьць хворых на сухоты, выяўленых у «пяцёрцы», узрасла, як падлічылі вязьні, удвая. Падчас апошняй флюараграфіі ў калёніі (на момант падрыхтоўкі перадачы мы мелі зьвесткі па двух атрадах з 21) колькасьць накіраваных у Воршу хворых перавысіла дзесяць. Бліжэйшым часам мы разьлічваем атрымаць поўную інфармацыю па ўсёй калёніі.
Мэдычныя адмыслоўцы ў гэтай галіне сьведчаць, што калі ўспышка сухотаў пачалася, то хвароба распаўсюджваецца вельмі хутка. Асабліва ў закрытых супольнасьцях, кшталту турмаў. Мікабактэрыя тубэркулёзу перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Згодна з мэдычнай статыстыкай, ад аднаго хворага заражаюцца яшчэ 15–20 чалавек. Прыкладна двое зь іх перадаюць хваробу іншым.
Сяргей Г. днямі вызваліўся з Івацэвічаў, а некалькі гадоў таму сам падхапіў сухоты на зоне і прайшоў поўны курс тэрапіі ў ПК-12.
«Увосень ды ўвесну да нас прыяжджае машына. Я вызваліўся некалькі дзён таму, наш атрад толькі праверылі. І пры мне хлопцаў у 12-ку забралі. У параўнаньні зь мінулым пэрыядам сытуацыя толькі па двух атрадах, дзе прайшла флюараграфія, пагоршылася… Тубэркулёз — такая хвароба, што не адчуваеш. А зэкі самі па сабе такі народ, што не зьвяртаюць увагі. Лёгкае недамаганьне, тэмпэратура — ну, прастыў. Гэта нармальна. Калі ўзяць людзей, якія шмат на зоне сядзяць у ШЫЗА, яны маюць вялікі шанец захварэць. Вы ведаеце, нямала людзей цяпер паміраюць на 12-цы, куды завозяць зь іншых калёніяў сухотнікаў. Тут, акрамя мэдыкамэнтаў, і ўмовы важныя. Напрыклад, добрае харчаваньне. А на 12-цы, дзе я знаходзіўся год, мне ўвесь час хацелася, каб тое масла, якое нам давалі, перадаць экспэртам — з чаго яно зроблена. Яно вельмі падобнае да тэхнічнага маргарыну. Можа некалькі дзён ляжаць у тумбачцы і застацца такім жа цьвёрдым».
Наш суразмоўца, паводле ягоных словаў, меў лёгкую форму захворваньня і цяпер знаходзіцца ў стадыі рэмісіі. У Воршы ён лячыўся ў аддзяленьні так званых «пярвічнікаў». Аддзяленьне месьцілася на трэцім паверсе. Людзі, якія мелі цяжкую форму з рэпрадукцыяй і выдзяленьнем сухотных палачак, былі паверхам ніжэй. Сяргей меў магчымасьць наведваць і іх.
Ён кажа, што аршанскі шпіталь — тая ж турма, але з бальнічнымі палатамі ды ўзмоцненай мэдчасткай. Умовы, у якіх знаходзяцца хворыя, напачатку зьдзівілі нават яго, чалавека, які пабачыў нямала.
«Калі я апынуўся на 4-м сэктары і зайшоў у прыбіральню, нават ня мог паверыць, што такое можа быць у нашы дні. Я нават не зразумеў, куды я трапіў, — расказвае Сяргей. — Такі цэмэнтны сток ды вада, якая ўсё зьлівае. Я ўвесь час думаў: няўжо сюды ніхто не прыедзе і не паглядзіць? Хаця ў палатах у нас было больш-менш нармальна. Чыста. А вось на другі паверх сходзіш — дык атмасфэра там жахлівая. Вельмі цяжкая».
Былы вязень мяркуе, што многія мэдыкамэнты, якія выдаюць хворым, моцна ўплываюць на псыхіку. Асабліва гэта тычыцца лекаў для найбольш цяжкіх хворых.
«Там на другім паверсе хворым даюць такія таблеткі, якія яны паміж сабой называюць ліхтарыкамі. Па галаве моцна б’юць. Калі заходзіш туды, бачыш, што па тым калідоры людзі ходзяць як зомбі. Я на трэцім паверсе. Мне як пярвічніку давалі мінімум. Але калі на другім паверсе быў, бачыў, што чалавек атрымлівае такую горку таблетак, і гэта трэба зьесьці. Іншыя хворыя літаральна ядуць з абедзьвюх рук. Яны штодня закідваюць сабе ў рот вельмі шмат таблетак. Сухоты такім чынам забіваюць, а ўсё астатняе калечаць».
У Сяргея, паводле ягоных словаў, таблеткі адбіліся на зроку:
«Мне давалі тубазыд і яшчэ некалькі таблетак да яго. Калі прымаеш, адчуваеш, што з галавой, памяцьцю нешта ня тое. Потым, калі заканчваеш прыём, то быццам бы аднаўляецца нешта. Забыўлівасьць ужо не такая. Аднак слых, зрок ужо не аднаўляюцца. Таксама па пячонцы б’е. Многія, у каго гепатыт ці ВІЧ, яны адмаўляюцца ад гэтых таблетак. На галаву таксама ўплывае. На памяць. Напрыклад, выпіў чалавек таблеткі. Мы сядзім, размаўляем. Потым вырашаем гарбаты папіць. Чалавек ідзе па ваду ў прыбіральню. Дзесьці хвілін 15 адсутнічае — ідзеш яго шукаць. А ён ходзіць з гэтым слоікам, бо забыўся, што пайшоў па ваду. Бывае такое. Сьмешна быццам, але падумаеш, дык і жахліва»…
«Тое, што вязьні самі адмяняюць сабе прыём мэдыкамэнтаў — гэта вельмі небясьпечна як для іх саміх, так і для іхніх блізкіх дый папуляцыі ўвогуле», — лічыць кандыдат мэдычных навук, клінічны лекар-пульманоляг Алег. Ён мяркуе, што згаданыя былым вязьнем «ліхтарыкі» — мэдыкамэнты, якія адпавядаюць існуючым пратаколам. Што да пабочных эфэктаў, то пры такой жахлівай хваробе з гэтым трэба зьмірыцца:
«Ад любога прэпарату такое бывае. Галава баліць, яшчэ штосьці. Аднак, тым ня менш, гэтыя пабочныя эфэкты трэба цярпець і жыць зь імі. Кожнаму хвораму вязьню, дый чалавеку на волі, трэба ведаць, што лячэньне тубэркулёзу, на жаль, такое ж агрэсіўнае, што і лячэньне раку. Пабочныя эфэкты пры сухотах гэтак жа цяжка пераносіць, што анкалягічнаму хвораму — хіміятэрапію. Але ж хворыя на рак не адмаўляюцца ад гэтай тэрапіі, нягледзячы на надзвычай цяжкае самаадчуваньне, аблысеньне і г.д. Магчыма, пазыцыя зьвязаная зь недаверам да турэмных лекараў, якіх яны атаясамліваюць з звычайнымі турэмнікамі. Тое, што яны ня лечацца, — гэта вялікая праблема. Дакладней, то лечацца, то ня лечацца. Адсюль узьнікае ўстойлівая да мэдыкамэнтаў рэзыстэнтная форма. І тады вылечыцца надзвычай цяжка».
Калі звычайная форма сухотаў пры прыёме прызначанай нормы мэдыкамэнтаў лечыцца пасьпяхова ў 95 выпадках з сотні цягам 6–8 месяцаў, то рэзыстэнтная — тры гады, і яшчэ ня факт, што тэрапія дапаможа…
«Як бы вам цяжка ні было пасьля прыёму комплексу прэпаратаў — не спыняйце лячэньня, наадварот сачыце за той нормай, якую вам выдаюць у турэмным шпіталі, і калі раптам яна неяк зьменшыцца, пытайцеся ў мэдпэрсаналу, чаму так».
Міжнародныя экспэрты называюць зьняволеных, у тым ліку і былых, групай найвялікшай рызыкі.
«Гэтая катэгорыя мае назву „congregate setting“, кажа пульманоляг Алег — Калі людзі жывуць разам у замкнёнай, абмежаванай прасторы. Хтосьці зь іх хварэе, зьяўляецца нявыяўленым актыўным носьбітам інфэкцыі. Я ня ўпэўнены, што яны атрымліваюць там адэкватнае харчаваньне, маюць дастатковага сьвежага паветра, што там ня сыра, што яны пэрыядычна не пераахалоджваюцца. Гэта ўсё дадатковыя фактары рызыкі. Нават калі ў чалавека пяць гадоў таму быў кантакт з тубэркулёзным хворым, верагоднасьць захварэць на сухоты празь пяць гадоў захоўваецца».
Цяперашнюю сытуацыю з сухотамі адмыслоўцы ацэньваюць як надзвычай сур’ёзную. У параўнаньні з савецкімі 1970-мі — гэта эпідэмія. У параўнаньні зь незалежнымі 1990-мі статыстыка колькасьці хворых крыху супакойвае. Аднак турбуе тое, што ўсё больш сухотнікаў мае мультырэзыстэнтную форму, пры якой дапамагчы цяжэй, чым пры раку лёгкага… Сярод безнадзейна хворых шмат людзей маладога ды сярэдняга веку. Важна адзначыць, што гэта зусім не асацыяльныя элемэнты.
Сыстэма прадухіленьня сухотаў, якая была наладжаная ў часы СССР (абавязковая штогадовая флюараграфія кожнага грамадзяніна плюс пошукі кантактаў інфікаванага з дапамогай міліцыянтаў) сёньня ня дзейнічае. А іншай — ня маем, — з жалем канстатуюць пульманолягі.
Адмыслоўцы заклікаюць вязьняў, у тым ліку і былых, а таксама іх блізкіх, памятаць пра элемэнтарнае правіла: калі ў кагосьці зьявіўся кашаль, працяглы час трымаецца нават невысокая тэмпэратура, назіраецца патлівасьць ды зьніжэньне вагі — хуценька ў паліклініку на здымак. Што да лекараў, то яны мусяць шукаць сухоты ў такіх людзей усімі мэтадамі ды сіламі.
Аднак стварэньне сыстэмы абароны ад сухотаў — справа ня толькі мэдычная.
Як лічыць прадстаўніца «Плятформы», мэдык паводле адукацыі Алёна Красоўская, патрэбныя новыя захады, выпрацаваныя і лекарамі, і Дэпартамэнтам выкананьня пакараньняў, які шчыльна супрацоўнічае з Глябальным фондам ААН, і грамадзкімі арганізацыямі. Вельмі вялікую значнасьць мае сацыяльная рэкляма:
«Неўзабаве мы зьбіраемся зьвярнуцца да кіраўніцтва ДВП з прапановай дзейнічаць адзіным фронтам супраць гэтай праблемы. У гэтым пытаньні трэба аб'ядноўвацца і ня можа ісьці размовы пра тое, што мы праціўнікі. Бо інакш грамадзтва чакае вельмі небясьпечная сытуацыя, якую немагчыма будзе кантраляваць. Цяпер мы маем інфармацыю па ПК-5, аднак мы ня ведаем, што ў іншых калёніях. А мы мусім ведаць, бо справа тычыцца ня толькі вязьняў, але і кожнага з нас».
Сухоты — бясспрэчны лідэр сярод турэмных інфэкцыйных захворваньняў
Нашу перадачу пачнём зь ліста вязьня Андрэя, які мы атрымалі гэтымі днямі.
«У Бараўлянах ад тубэркулёзу памёр мой сябар. А з гэтай чортавай калёніі, куды мяне занесла, не магу дазваніцца да яго жонкі, каб выказаць спачуваньне. Па жыцьці я ўдзячны гэтаму чалавеку. У калёніі ён падтрымліваў мяне маральна. Ужо на волі ён, пры сваёй няпростай фінансавай сытуацыі, дасылаў мне час ад часу нейкія пасылачкі… Сяргей быў старэйшы за мяне, прайшоў Аўган. Там і падсеў на наркату… Атрымаў тэрмін за распаўсюд, хоць нікому гэтыя наркотыкі не прадаваў. У зоне ў Горках падхапіў сухоты. Яго перавялі ў тубзону ў Воршу. Адтуль выйшаў інвалідам другой групы.
Атрымаць сухоты за кратамі — гэта далёка не адзіная праблема, зь якой ты сутыкаесься. Асабліва пасьля вызваленьня. Звычайна такіх людзей за час зьняволеньня выпісваюць з кватэраў. Ім вельмі цяжка потым знайсьці жытло, бо людзі, даведаўшыся, што чалавек лячыўся ад сухотаў, ня хочуць здаваць яму пакой — а на кватэру грошай няма. Майму сябру пашанцавала больш. У яго была добрая сям’я, і падобнай праблемы не паўстала. Аднак, як і іншым, яму было цяжка ўладкавацца на працу. А на некваліфікаванай фізычна цяжкай працы, дзе не патрабуюць даведак пра стан здароўя, ён, як многія падобныя да яго, рабіць паводле стану здароўя ня здольны. Пэнсія, якую атрымліваюць такія людзі, — мізэрная. Дапамогі няма ніадкуль. Сярод вызваленых з-за кратаў такіх, як Сяргей, шмат. Ніхто ня ведае, што будзе з кожным з нас заўтра» ✉
Атрымаць сухоты за кратамі — гэта далёка не адзіная праблема, зь якой ты сутыкаесься. Асабліва пасьля вызваленьня. Звычайна такіх людзей за час зьняволеньня выпісваюць з кватэраў. Ім вельмі цяжка потым знайсьці жытло, бо людзі, даведаўшыся, што чалавек лячыўся ад сухотаў, ня хочуць здаваць яму пакой — а на кватэру грошай няма. Майму сябру пашанцавала больш. У яго была добрая сям’я, і падобнай праблемы не паўстала. Аднак, як і іншым, яму было цяжка ўладкавацца на працу. А на некваліфікаванай фізычна цяжкай працы, дзе не патрабуюць даведак пра стан здароўя, ён, як многія падобныя да яго, рабіць паводле стану здароўя ня здольны. Пэнсія, якую атрымліваюць такія людзі, — мізэрная. Дапамогі няма ніадкуль. Сярод вызваленых з-за кратаў такіх, як Сяргей, шмат. Ніхто ня ведае, што будзе з кожным з нас заўтра» ✉
У сваім лісьце Андрэй дадае, што кожны год колькасьць хворых на сухоты, прынамсі ў ягонай калёніі, стала расьце. І калі яшчэ ў мінулыя гады вязьням у якасьці прафіляктыкі ад гэтай хваробы давалі ўвесну і ўвосень комплекс вітамінаў і такі мэдыкамэнт, як тубазыд, то цяпер гэтага няма. Адмянілі і ўзмоцненае харчаваньне, якое да апошняга часу належалася тым, хто непасрэдна кантактаваў з хворымі.
У сваёй кнізе «Як выжыць у турме» былы вязень сумленьня, доктар мэдычных навук Юры Бандажэўскі называе сухоты ў адкрытай ды закрытай формах бясспрэчным лідэрам сярод інфэкцыйных хваробаў у турмах Ён піша таксама, што стала расьце колькасьць ВІЧ-інфікаваных зьняволеных. Асаблівую заклапочанасьць выклікае патэнцыйная небясьпека масавага распаўсюджваньня сухотаў, у тым ліку і сярод гэтай катэгорыі, бо ў турмах паказчыкі захворвальнасьці на сухоты, у тым ліку на іх лекава-ўстойлівыя формы, у шмат разоў вышэйшыя, чым на волі.
Як піша Бандажэўскі, у няволі ён сутыкнуўся з самымі рознымі праявамі хваробаў.
Сваю невялікую кнігу аўтар разглядае як прафіляктычны дапаможнік для вязьняў.
Чарговы ўрывак з кнігі можна паслухаць тут:
Your browser doesn’t support HTML5
Пра ўспышку сухотаў у Івацэвіцкай калёніі наша праграма расказвала і год таму, увосень 2011-га. Тады ў рэдакцыю і ў інфармацыйна-асьветніцкую ўстанову «Плятформа» трапіў сьпіс асуджаных, у якіх захворваньне выявілі падчас флюараграфічнага абсьледаваньня і якіх накіравалі потым на лячэньне ў турэмны тубэркулёзны шпіталь у Воршу, ці, як яго яшчэ называюць, ПК-12. У тым сьпісе было 25 чалавек. Праваабаронцы з «Плятформы» зьвярнуліся тады ў Рэспубліканскі цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі ды санітарную службу Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, каб іхнія адмыслоўцы зьвярнулі на гэтую сытуацыю самую пільную ўвагу. Сёлета ўвесну колькасьць хворых на сухоты, выяўленых у «пяцёрцы», узрасла, як падлічылі вязьні, удвая. Падчас апошняй флюараграфіі ў калёніі (на момант падрыхтоўкі перадачы мы мелі зьвесткі па двух атрадах з 21) колькасьць накіраваных у Воршу хворых перавысіла дзесяць. Бліжэйшым часам мы разьлічваем атрымаць поўную інфармацыю па ўсёй калёніі.
Мэдычныя адмыслоўцы ў гэтай галіне сьведчаць, што калі ўспышка сухотаў пачалася, то хвароба распаўсюджваецца вельмі хутка. Асабліва ў закрытых супольнасьцях, кшталту турмаў. Мікабактэрыя тубэркулёзу перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Згодна з мэдычнай статыстыкай, ад аднаго хворага заражаюцца яшчэ 15–20 чалавек. Прыкладна двое зь іх перадаюць хваробу іншым.
Былы хворы 12-кі: «Хацеў, каб прыйшлі інспэктары, паспыталі наша масла і наведалі нашу прыбіральню»
Your browser doesn’t support HTML5
Сяргей Г. днямі вызваліўся з Івацэвічаў, а некалькі гадоў таму сам падхапіў сухоты на зоне і прайшоў поўны курс тэрапіі ў ПК-12.
«Увосень ды ўвесну да нас прыяжджае машына. Я вызваліўся некалькі дзён таму, наш атрад толькі праверылі. І пры мне хлопцаў у 12-ку забралі. У параўнаньні зь мінулым пэрыядам сытуацыя толькі па двух атрадах, дзе прайшла флюараграфія, пагоршылася… Тубэркулёз — такая хвароба, што не адчуваеш. А зэкі самі па сабе такі народ, што не зьвяртаюць увагі. Лёгкае недамаганьне, тэмпэратура — ну, прастыў. Гэта нармальна. Калі ўзяць людзей, якія шмат на зоне сядзяць у ШЫЗА, яны маюць вялікі шанец захварэць. Вы ведаеце, нямала людзей цяпер паміраюць на 12-цы, куды завозяць зь іншых калёніяў сухотнікаў. Тут, акрамя мэдыкамэнтаў, і ўмовы важныя. Напрыклад, добрае харчаваньне. А на 12-цы, дзе я знаходзіўся год, мне ўвесь час хацелася, каб тое масла, якое нам давалі, перадаць экспэртам — з чаго яно зроблена. Яно вельмі падобнае да тэхнічнага маргарыну. Можа некалькі дзён ляжаць у тумбачцы і застацца такім жа цьвёрдым».
Наш суразмоўца, паводле ягоных словаў, меў лёгкую форму захворваньня і цяпер знаходзіцца ў стадыі рэмісіі. У Воршы ён лячыўся ў аддзяленьні так званых «пярвічнікаў». Аддзяленьне месьцілася на трэцім паверсе. Людзі, якія мелі цяжкую форму з рэпрадукцыяй і выдзяленьнем сухотных палачак, былі паверхам ніжэй. Сяргей меў магчымасьць наведваць і іх.
Ён кажа, што аршанскі шпіталь — тая ж турма, але з бальнічнымі палатамі ды ўзмоцненай мэдчасткай. Умовы, у якіх знаходзяцца хворыя, напачатку зьдзівілі нават яго, чалавека, які пабачыў нямала.
«Калі я апынуўся на 4-м сэктары і зайшоў у прыбіральню, нават ня мог паверыць, што такое можа быць у нашы дні. Я нават не зразумеў, куды я трапіў, — расказвае Сяргей. — Такі цэмэнтны сток ды вада, якая ўсё зьлівае. Я ўвесь час думаў: няўжо сюды ніхто не прыедзе і не паглядзіць? Хаця ў палатах у нас было больш-менш нармальна. Чыста. А вось на другі паверх сходзіш — дык атмасфэра там жахлівая. Вельмі цяжкая».
«Таблеткі, ад якіх губляецца зрок, слых і становіцца ня тое з галавой»
Былы вязень мяркуе, што многія мэдыкамэнты, якія выдаюць хворым, моцна ўплываюць на псыхіку. Асабліва гэта тычыцца лекаў для найбольш цяжкіх хворых.
«Там на другім паверсе хворым даюць такія таблеткі, якія яны паміж сабой называюць ліхтарыкамі. Па галаве моцна б’юць. Калі заходзіш туды, бачыш, што па тым калідоры людзі ходзяць як зомбі. Я на трэцім паверсе. Мне як пярвічніку давалі мінімум. Але калі на другім паверсе быў, бачыў, што чалавек атрымлівае такую горку таблетак, і гэта трэба зьесьці. Іншыя хворыя літаральна ядуць з абедзьвюх рук. Яны штодня закідваюць сабе ў рот вельмі шмат таблетак. Сухоты такім чынам забіваюць, а ўсё астатняе калечаць».
Як выглядаюць турэмныя шпіталі, можна ўявіць дзякуючы ўнікальным здымкам беларускіх дыгераў, зробленых летась на руінах Рэспубліканскай турэмнай бальніцы ў Менску на Кальварыйскай вуліцы
У Сяргея, паводле ягоных словаў, таблеткі адбіліся на зроку:
«Мне давалі тубазыд і яшчэ некалькі таблетак да яго. Калі прымаеш, адчуваеш, што з галавой, памяцьцю нешта ня тое. Потым, калі заканчваеш прыём, то быццам бы аднаўляецца нешта. Забыўлівасьць ужо не такая. Аднак слых, зрок ужо не аднаўляюцца. Таксама па пячонцы б’е. Многія, у каго гепатыт ці ВІЧ, яны адмаўляюцца ад гэтых таблетак. На галаву таксама ўплывае. На памяць. Напрыклад, выпіў чалавек таблеткі. Мы сядзім, размаўляем. Потым вырашаем гарбаты папіць. Чалавек ідзе па ваду ў прыбіральню. Дзесьці хвілін 15 адсутнічае — ідзеш яго шукаць. А ён ходзіць з гэтым слоікам, бо забыўся, што пайшоў па ваду. Бывае такое. Сьмешна быццам, але падумаеш, дык і жахліва»…
Лекар-пульманоляг: «Самае небясьпечнае, калі вязьні самі прыпыняюць сваё лячэньне»
«Тое, што вязьні самі адмяняюць сабе прыём мэдыкамэнтаў — гэта вельмі небясьпечна як для іх саміх, так і для іхніх блізкіх дый папуляцыі ўвогуле», — лічыць кандыдат мэдычных навук, клінічны лекар-пульманоляг Алег. Ён мяркуе, што згаданыя былым вязьнем «ліхтарыкі» — мэдыкамэнты, якія адпавядаюць існуючым пратаколам. Што да пабочных эфэктаў, то пры такой жахлівай хваробе з гэтым трэба зьмірыцца:
«Ад любога прэпарату такое бывае. Галава баліць, яшчэ штосьці. Аднак, тым ня менш, гэтыя пабочныя эфэкты трэба цярпець і жыць зь імі. Кожнаму хвораму вязьню, дый чалавеку на волі, трэба ведаць, што лячэньне тубэркулёзу, на жаль, такое ж агрэсіўнае, што і лячэньне раку. Пабочныя эфэкты пры сухотах гэтак жа цяжка пераносіць, што анкалягічнаму хвораму — хіміятэрапію. Але ж хворыя на рак не адмаўляюцца ад гэтай тэрапіі, нягледзячы на надзвычай цяжкае самаадчуваньне, аблысеньне і г.д. Магчыма, пазыцыя зьвязаная зь недаверам да турэмных лекараў, якіх яны атаясамліваюць з звычайнымі турэмнікамі. Тое, што яны ня лечацца, — гэта вялікая праблема. Дакладней, то лечацца, то ня лечацца. Адсюль узьнікае ўстойлівая да мэдыкамэнтаў рэзыстэнтная форма. І тады вылечыцца надзвычай цяжка».
Калі звычайная форма сухотаў пры прыёме прызначанай нормы мэдыкамэнтаў лечыцца пасьпяхова ў 95 выпадках з сотні цягам 6–8 месяцаў, то рэзыстэнтная — тры гады, і яшчэ ня факт, што тэрапія дапаможа…
Лекар-пульманоляг раіць хворым вязьням:
«Як бы вам цяжка ні было пасьля прыёму комплексу прэпаратаў — не спыняйце лячэньня, наадварот сачыце за той нормай, якую вам выдаюць у турэмным шпіталі, і калі раптам яна неяк зьменшыцца, пытайцеся ў мэдпэрсаналу, чаму так».
«Плятформа»: Неабходная сыстэма прадухіленьня гэтага захворваньня
Міжнародныя экспэрты называюць зьняволеных, у тым ліку і былых, групай найвялікшай рызыкі.
«Гэтая катэгорыя мае назву „congregate setting“, кажа пульманоляг Алег — Калі людзі жывуць разам у замкнёнай, абмежаванай прасторы. Хтосьці зь іх хварэе, зьяўляецца нявыяўленым актыўным носьбітам інфэкцыі. Я ня ўпэўнены, што яны атрымліваюць там адэкватнае харчаваньне, маюць дастатковага сьвежага паветра, што там ня сыра, што яны пэрыядычна не пераахалоджваюцца. Гэта ўсё дадатковыя фактары рызыкі. Нават калі ў чалавека пяць гадоў таму быў кантакт з тубэркулёзным хворым, верагоднасьць захварэць на сухоты празь пяць гадоў захоўваецца».
Нават калі ў чалавека пяць гадоў таму быў кантакт з тубэркулёзным хворым, верагоднасьць захварэць на сухоты празь пяць гадоў захоўваецца