2 лістапада нявеста Зьмітра Дашкевіча Наста Палажанка і ягоныя аднадумцы з Маладога Фронту працягвалі шукаць яго ў турмах, але марна.
На 16 гадзіну дня зьвестак пра дакладнае месцазнаходжаньне палітвязьня Зьмітра Дашкевіча ніхто не даваў.
Наста Палажанка: «У гарадзенскай і жодзінскай турмах адказалі, што там яго няма. Між тым, калі яго этапавалі з мазырскай калёніі ў ноч на сераду, то яшчэ ўчора мусілі прывезьці ў адну з турмаў. Спрабуем зараз выйсьці на СІЗА ў Баранавічах, бо гэты транзытны пункт ён ня мог абмінуць. Таксама ў нас зьявілася неафіцыйная інфармацыя, што этап з мазырскай калёніі быў адкладзены на ноч 1 лістапада, і таму Зьміцер яшчэ нібыта на этапе. Але афіцыйна праверыць гэтыя зьвесткі пакуль не ўдаецца. Калі ён сапраўды яшчэ на этапе — гэта адна рэч, калі не — зусім іншая, і гэта больш сур’ёзна. Працягваем шукаць».
30 кастрычніка выязны Мазырскі суд пастанавіў перавезьці лідэра Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча з мазырскай калёніі ў «крытую» турму. У якую дакладна турму накіруюць палітвязьня, пакуль афіцыйна не паведамляюць.