Такое жыцьцё: У чаканьні цудаў ад «Эўраопту»
Your browser doesn’t support HTML5
Увечары 31 кастрычніка ў Віцебску адчынялі краму «Эўраопт». Натоўп пакупнікоў чакаў нейкіх зьніжак з гэтае нагоды. Але надзеі людзей ня спраўдзіліся: гэта ўжо чацьвёртая такая крама ў горадзе, і кошты паўсюль аднолькавыя. З дармовага асобным «шчасьліўчыкам» дасталіся толькі паветраныя балёнікі.