Пад старшынствам Аляксандра Лукашэнкі сёньня прайшло паседжаньне Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Першым віцэ-прэзыдэнтам НАК быў абраны былы старшыня Памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі, тры месяцы таму звольнены за швэдзкі дэсант плюшавых мядзьведзікаў.
Віцэ-прэзыдэнтамі сталі былы старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў і былы памочнік Аляксандра Лукашэнкі па спорце Мікалай Ананьеў. Канаплёў цяпер узначальвае Фэдэрацыю гандболу, а Ананьеў — дырэктар «Мінск-Арэны».
Аляксандар Лукашэнка пры гэтым паведаміў падрабязнасьці гучнай адстаўкі Рачкоўскага з пасады кіраўніка Памежнага камітэта:
«У чалавека ўсякае ў жыцьці бывае, так здарылася і ў яго, калі яго падначаленыя зьдзейсьнілі, здавалася б, малы, непрыкметны факт, які аднак выклікаў вялікі грамадзкі рэзананс. Пасьля гэтага ў любой краіне людзі сыходзяць у адстаўку, прымаючы парушэньне сваіх падначаленых па службе, як сваё. Так зрабіў і Рачкоўскі, калі падаў рапарт на імя прэзыдэнта аб адстаўцы. Я мог бы не прыняць гэтую адстаўку, але гэта было б няправільна. Вы ведаеце гэты выпадак, і два генэрала за гэта паплаціліся», — сказаў Лукашэнка маючы на ўвазе звальненьне з пасады кіраўніка Дзяржпамежакамітэту і камандуючага ВПС і войскамі СПА пасьля інцыдэнту з «плюшавым дэсантам».
Разам з тым Лукашэнка заявіў, што Рачкоўскі — «спартыўны чалавек, які разумее і любіць спорт».
У сваю чаргу Рачкоўскі, паводле Інтэрфакса, характарызуючы асобы віцэ-прэзідэнтаў НАК, сказаў, што "гэта магутныя, моцныя, знакавыя людзі".