Дзяржаўны доўг павялічыўся ад пачатку году, бо Беларусь узяла крэдыты ва Ўсясьветнага банку, антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС, а таксама ў банкаў Кітаю.
Дзяржаўны доўг Беларусі, разам з унутраным, складае 122 трыльёны рублёў.
У 2011 годзе зьнешні доўг вырас на 24,4% — да 11,79 мільярда даляраў ЗША.
Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Раней кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка заявіў «Свабодзе», што на кожнага жыхара Беларусі прыпадае па 3200 даляраў доўгу.
Зьнешнія даўгі краінаў-суседзяў

Краіна | Доўг, у мільярдах даляраў | Доўг на аднаго жыхара краіны, у далярах ЗША |
---|---|---|
Польшча | 365,4 | 5 279 |
Літва | 35,84 | 10 747 |
Латвія | 42,07 | 18 607 |
Расея | 519,4 | 3 634 |
Украіна | 123,4 | 2 121 |