Песьні ў выкананьні аўтараў, а таксама тых, хто адчуў іх па-свойму. У гэтым выпуску — песьня «Амстэрдам» у выкананьні аўтара Жака Брэля, а таксама вэрсія, якую праз шмат гадоў запісала польская сьпявачка Катажына Гронец.
Аўтар песень, сьпявак і актор, бэльгіец Жак Брэль атрымаў сапраўдную папулярнасьць у Францыі, а потым ягоная слава пашырылася на ўвесь сьвет. Запіс песьні «Амстэрдам» быў зроблены ў 1964 годзе ў славутай парыскай канцэртнай залі «Алімпія» — пасьля песьні ўпершыню ў гісторыі гэтай канцэртнай пляцоўкі публіка наладзіла авацыю стоячы, не чакаючы завяршэньня канцэрту.
http://www.youtube.com/embed/9Wvxo2c5J0w
Ад таго часу песьню перакладалі на шмат моваў і сьпявалі на розныя густы — камусьці будзе да спадобы як сьпявае яе па-ангельску Дэйвід Боўі ці па-фінску Саара Паккасьвірта, а, напрыклад, галяндзкі гурт «Rapalje» перарабіў «Амстэрдам» на кельцкі лад.
Але сёньня мы паслухаем польскую вэрсію ў перакладзе Войцеха Млынарскага. Сьпявачка Катажына Гронец здолела зрабіць гэтую песьню па-свойму.
http://www.youtube.com/embed/_VZr_H0D--Y