У Беларусі працягваецца няспынны рост цэнаў. Ад 1 лістапада падвышаюцца цэны на цыгарэты, а ў апошнія дні кастрычніка істотна падаражэлі хлеб, малако і гарэлка. Заробкі за такімі зьменамі на цэньніках яўна не пасьпяваюць.
Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», менскі «Табак-інвэст» і дзяржаўная арганізацыя «Беларусьгандаль» ад 1 лістапада салідарна падвышаюць цэны на ўвесь шэраг тытунёвай прадукцыі. У сярэднім рост складзе паўтысячы рублёў на кожным пачку. Гэта ня так моцна, як у выпадку з прадуктамі харчаваньня, але заядлыя курцы не ў захапленьні і ад такой карэкцыі: нават калі штодня траціць на шкодную звычку 10 тысяч рублёў, за месяц набяжыць сама меней 300 тысяч. Ня кажучы пра тое, што многія адным пачкам не абыходзяцца, а заяўленыя «Беларусьгандлем» асобныя гатункі каштуюць нашмат больш за згаданыя 10 тысяч рублёў.
Але калі з боку той часткі насельніцтва, якая ня курыць, спачуваньня да курцоў няшмат, то рост цэнаў на асноўныя прадукты харчаваньня тычыцца абсалютна ўсіх. 27 кастрычніка былі падвышаныя цэны на хлеб і малако. На хлебабулачныя вырабы рост склаў у сярэднім 10%. Як тлумачаць у дзяржаўных ведамствах, непапулярны крок зьвязаны з падаражэньнем збожжа, што, у сваю чаргу, адбіваецца на стратнасьці працы ўсёй харчовай прамысловасьці.
Рэзка падскочылі цэньнікі на малочныя прадукты нізкай тлустасьці — ажно на 35%. Па словах усё тых жа чыноўнікаў, ад падобнай прадукцыі бальшыня прадпрыемстваў адмаўляецца, бо нерэнтабэльная. А такі крок, маўляў, дазволіць малакаперапрацоўчым заводам рабіць малако тлустасьцю да 3,5%. Апроч таго, з 25 кастрычніка больш чым у паўтара раза падаражэў моцны алькаголь, што выклікала нежартоўны ажыятаж у спажыўцоў — вінна-гарэлачныя аддзелы ў некаторых месцах бралі літаральна штурмам.
Тэндэнцыя на рост цэнаў захоўваецца зь мінулага году. Нагадаем, што па выніках 2011-га інфляцыя ў Беларусі склала больш за 108%, а прадукты харчаваньня падаражэлі за год на 225%. І калі летась такім антырэкордам паспрыяла дэвальвацыя, то хто адкажа за няспынны рост цэнаў ва ўмовах абвешчанай стабільнасьці на фінансавым рынку? Меркаваньне выказвае кандыдат эканамічных навук Віктар Цярэшчанка:
«Можна мець сярэдні заробак і ў 1000 даляраў, але ў нас цэны не параўнальныя нават з бліжэйшымі краінамі Эўразьвязу. Я чытаў лекцыі ў ЗША, дык што паказальна. Тлумачу студэнтам: Рэспубліка Беларусь знаходзіцца ва Ўсходняй Афрыцы. Do you understand me? „Yes!“, — адказваюць. Ім пофіг, дзе насамрэч тая Беларусь знаходзіцца. Але яны, пачынаючы ад студэнта, 17-гадовага чалавека, да дарослага, дакладна разумеюць: іх цэны стабільныя, яны сацыяльна абароненыя.
Ці возьмем Грэцыю, паглядзіце: за мінулы год інфляцыя склала 2,8%, у нас — 108%. Уключаеш беларускае радыё ці тэлебачаньне: інфляцыя — выключна праблема Эўразьвязу. Ну што вы з пальца высмоктваеце, што ў суседа ў гародзе? Кожны чыноўнік мусіць адказаць за такую працу, але ён гэтага ня робіць, ніякай адказнасьці ўрад не нясе. І далей так быць ня можа. А кіраўніку краіны баяцца давесьці відавочныя рэчы. Ня ведаю, чаму, бо гэта ж тычыцца ўсіх: і чалавека ў пагонах, і на трактары, і за станком, і лекара. Абсалютна ўсіх гэта тычыцца!».
Слабым суцяшэньнем у справе платаздольнасьці для часткі насельніцтва стане пераразьлік ад 1 лістапада працоўных пэнсій, зыходзячы зь сярэдняга заробку работнікаў за ІІІ квартал. Згодна з дадзенымі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, гэты паказьнік амаль на 15% вышэйшы, чым у ІІ квартале. Адпаведна, у выніку пераразьліку працоўныя пэнсіі, пры вылічэньні памеру якіх не ўжываецца бюджэт пражытковага мінімуму, павялічацца на 14,7%. Сярэдняя пэнсія па ўзросьце ўшчыльную наблізіцца да 2 мільёнаў рублёў — дакладней, складзе 1 мільён 964 тысячы.
Адначасова будуць пералічаныя мінімальныя працоўныя, сацыяльныя пэнсіі і надбаўкі для асобаў старэйшага веку ў сувязі з ростам бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Але тут прыбыткі ўмоўныя: паколькі ў коштах верасьня згаданы паказьнік у параўнаньні з папярэднім вырасьце на 4,3% і складзе 880 тысяч рублёў, то і сацыяльныя пэнсіі, даплаты таксама падвысяцца на тыя ж чатыры зь невялікім працэнты. Дарэчы, дадатковыя выдаткі на гэтыя мэты ў лістападзе запатрабуюць амаль 600 мільярдаў рублёў, дэфіцыт якіх, прагназуюць спэцыялісты, можа выклікаць чарговы рост цэнаў.
Але калі з боку той часткі насельніцтва, якая ня курыць, спачуваньня да курцоў няшмат, то рост цэнаў на асноўныя прадукты харчаваньня тычыцца абсалютна ўсіх. 27 кастрычніка былі падвышаныя цэны на хлеб і малако. На хлебабулачныя вырабы рост склаў у сярэднім 10%. Як тлумачаць у дзяржаўных ведамствах, непапулярны крок зьвязаны з падаражэньнем збожжа, што, у сваю чаргу, адбіваецца на стратнасьці працы ўсёй харчовай прамысловасьці.
Гатунак | На колькі даражэе | Новая цана, у рублях |
---|---|---|
Alliance | 2,6% | 3900 |
Viceroy | 13,1% | 6900 |
Pall Mall, Monte Carlo | 12,9% | 7000 |
Cooper | 1,9% | 5300 |
Rider | 3,6% | 5700 |
Lucky Strike | 5,9% | 9000 |
Kent | 5% | 10500 |
Winston | 5,7% | 9200 |
Glamour | 3,7% | 8500 |
Oscar | 2,5% | 8200 |
Style | 3,5% | 7450 |
West | 4,3% | 7200 |
Golden Gate | 3,6% | 5800 |
Mild Seven | 2% | 10000 |
Camel | 5,5% | 9600 |