У Расеі «замежных агентаў» будуць штрафаваць

Нарада ў прэзыдэнта Пуціна ў справе НКА

Закон уносіць папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Згодна зь імі, за непадаваньне неабходнай інфармацыі ў дзяржаўныя органы НКА (некамэрцыйныя арганізацыі) будуць штрафаваць на 10-30 тысяч рублёў ($317-951) для службовых асоб і 100-300 – для юрыдычных.

Штрафы ў памеры 100-300 рублёў для службовых асоб і 300-500 тысяч рублёў для юрыдычных прадугледжаныя ў тых выпадках, калі НКА, якая адпавядае вызначэньню «замежны агент», ня ўнесеная ў рэестар такіх арганізацый, а таксама калі яна разьмяшчае інфармацыю ў інтэрнэце без указаньня свайго статусу.

Для НКА, якая працягне сваю працу, нягледзячы на рашэньне аб прыпыненьні яе дзейнасьці, прадугледжаны штраф у памеры 30-50 тысяч рублёў для арганізатараў і 3-5 тысяч для ўдзельнікаў працы.

Закон аб «замежных агентах» быў прыняты на фоне актыўных пратэстаў некамэрцыйных арганізацый, праваабаронцаў і апазыцыі.