У гэты дзень палітвязьні савецкіх лягераў і турмаў дамовіліся правесьці ўсеагульную аднадзённую галадоўку. Дату 30 кастрычніка выбралі адвольна, узгадвае тагачасны палітвязень Сяргей Ханжанкоў. У кастрычніку 1972-га Ханжанкоў сядзеў апошні год — зь дзесяці адмераных — за намер узарваць радыёглушыцель у цэнтры Менску.
http://www.svaboda.org/flashembed.aspx?t=vid&id=2336768&w=500&h=306
Паўтара гады таму «Свабода» рабіла відэанарыс пра Сяргея Ханжанкова
http://www.svaboda.org/flashembed.aspx?t=vid&id=2336768&w=500&h=306