Сяброў «Маладога фронту» Рамана Васільева і Зьмітра Крамянецкага вінавацяць у дробным хуліганстве.
20:00 Суд Мёрскага раёну зьвінаваціў актывіста Маладога фронту Зьмітра Крамянецкага ў брыдкаслоўі і пакараў адміністрацыйным арыштам на 5 сутак.
16:30 Cуд над Раманам Васільевым адкладзены на няпэўны час. З дыягназам «гіпэртанічны крыз» хлопца пакінулі ў шпіталі пад міліцэйскай аховай. Працяг суду над ім адбудзецца пасьля выпіскі.
Па абедзе ў Мёрскі райсуд прывезьлі другога затрыманага 27 кастрычніка маладафронтаўца, Зьмітра Крамянецкага. Ён заявіў хадайніцтва, каб у працэсе ўдзельнічаў адвакат. Судовае пасяджэньне зноў адклалі — цяпер да 17 гадзіны.
13:00 Першым у суд даставілі Рамана Васільева. Працэс распачала Натальля Грыгор’ева — старшыня Мёрскага райсуду. Яна адхіліла хадайніцтва хлопца наконт выкліку адваката, зь якім ужо была заключана дамова. У якасьці сьведак на суд прыбылі супрацоўнікі ДПС, якія нібыта чулі ад маладафронтаўца лаянку пры затрыманьні.
Падчас судовага пасяджэньня Раману Васільеву стала кепска, працэс мусілі прыпыніць і выклікаць хуткую дапамогу. Лекары адвезьлі хлопца ў раённы шпіталь, зафіксаваўшы падвышаны ціск.
У судзе абвешчаны перапынак.
Рамана Васільева і Зьмітра Крамянецкага затрымалі 27 кастрычніка нібыта за дробнае хуліганства.
Затрыманьне адбылося ў Мёрах (Віцебская вобласьць): Васільеў і Крамянецкі былі гасьцямі на вясельлі свайго сябра, таксама маладафронтаўца, Міколы Дземідзенкі. Побач з кавярняй, дзе адзначалі вясельле, затрымалі Зьмітра Крамянецкага, а Рамана Васільева затрымалі, калі ён ужо вяртаўся ў Менск — спынілі машыну, у якой ён ехаў.
Паплечнікі Васільева і Крамянецкага лічаць, што хлопцаў затрымалі прэвэнтыўна, бо яны меліся ўдзельнічаць у шэсьці ў Курапаты і мітынгу, якія адбыліся ў Менску 28 кастрычніка.