29 кастрычніка ў Курапатах адкрыюць мэмарыяльны знак расстраляным афіцэрам польскай арміі зь беларускага катынскага сьпісу. Таксама ў Курапатах прачытаюць імёны рэпрэсаваных беларусаў у Менску ў 30-х гадах. Пачатак акцыі памяці — 16.00.
Ад 12-й гадзіны прадстаўнікі беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял», грамадзкія дзеячы аб’едуць ў Менску і ваколіцах месцы масавых расстрэлаў 1937-39-х гадоў: Кальварыя, Цівалі, Лошыца, Трасьцянец, Парк Чалюскінцаў. Аб’езд і ўскладаньне кветак пачнецца ад Кальварыйскіх могілак.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКУС расстраляў некалькі дзесяткаў людзей. Большая частка зь іх — прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, пісьменьнікі, настаўнікі Якаў Бранштэйн, Віктар Вайноў, Анатоль Вольны, Плятон Галавач, Алесь Дудар, Хацкель Дунец, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Язэп Каранеўскі, Майсей Кульбак, Аляксей Кучынскі, Саламон Левін, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Зяма Півавараў, Васіль Сташэўскі, Ізя Харык, Пятро Хатулёў, Міхась Чарот, Макар Шалай, Павел Шастакоў, Арон Юдэльсон. У наступную ноч расстралялі Прохара Іспраўнікава, Янку Нёманскага, Тодара Кляшторнага і Юлія Таўбіна.
Глядзець Месцы масавых растрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Менску на вялікай мапе map