Былы палітвязень, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Андрэй Саньнікаў атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі. Гэта «Свабодзе» паведаміла ягоная жонка Ірына Халіп. Пра рашэньне Саньнікава і пра тое, як да яго паставіліся іншыя экс-кандыдаты на выбарах прэзыдэнта 2010 году, былыя вязьні Плошчы.
Тлумачачы сваё рашэньне прасіць палітычнага прытулку за мяжой, у інтэрвію сайту «Хартыі’97» Андрэй Саньнікаў заявіў:
«Для мяне гэта было нялёгкае рашэньне. Але, паверце, іншага выйсьця не было. Ці зноў цярпець катаваньні і зьдзекі ў турме, ці сядзець „цішэй вады, ніжэй травы“. Я быў і застаюся беларускім палітыкам. Буду працягваць даносіць праўду пра маю краіну і дамагацца таго, каб былі прынятыя канкрэтныя меры дапамогі дэмакратычнай Беларусі. Лічу, што маё рашэньне дапаможа рэальнаму вызваленьню маёй жонкі і сына, якія знаходзяцца ў закладніках у рэжыму Лукашэнкі».
Жонка Андрэя Саньнікава Ірына Халіп разам з сынам Данікам застаецца ў Менску. Ірыне як асуджанай паводле справы за Плошчу забаронена пакідаць межы гораду. Яна, пацьвердзіўшы факт атрыманьня яе мужам палітычнага прытулку, адмовілася ад далейшых камэнтароў наконт гэтай падзеі: «На гэтым этапе так будзе бясьпечней для нашай сям’і», — сказала Ірына.
Аляксей Міхалевіч, іншы кандыдат на прэзыдэнта, які пасьля арышту за Плошчу таксама папрасіў прытулку за мяжой, з разуменьнем паставіўся да ўчынку спадара Саньнікава:
«Гэта асабістае рашэньне, і я яго ў любым выпадку паважаю. Саньнікаў перажыў у турме як мала хто іншы з палітычных зьняволеных, таму я абсалютна разумею ягонае рашэньне».
Аляксей Міхалевіч ужо сам паўтара года ў Чэхіі:
«Зразумела, я шкадую, што я не ў Беларусі. Але калі выбіраць паміж тым, каб быць у турме ці за мяжой, я выбіраю замежжа, бо ў турме магчымасьці для дзейнасьці скрайне абмежаваныя. Ці зьбераглася мая нейкая палітычная падтрымка? Думаю, што зьбераглася, хоць зразумела, што, будучы за мяжой, захоўваць палітычную падтрымку цяжэй і цяжэй».
Аляксей Міхалевіч, як і Андрэй Саньнікаў, пакуль ня змог узьяднацца зь сям’ёй, якая таксама засталася ў Беларусі.
Экс-кандыдат на выбарах прэзыдэнта Рыгор Кастусёў з разуменьнем паставіўся да ўчынку Андрэя Саньнікава:
«Чалавек пасьля адседкі сам прымаў рашэньне. Калі ён гэта зрабіў, то думаю, што ёсьць неабходнасьць гэтага. Лепш было б, калі б ён заставаўся на Беларусі. Але ў Беларусі мы застаёмся, Партыя БНФ, рух „За свабоду“, іншыя арганізацыі. Ня першы Саньнікаў папрасіў прытулак, і думаю, што не апошні».
Іншы экс-кандыдат на выбарах 2010 году Віталь Рымашэўскі назваў рашэньне Саньнікава вымушаным:
«Гэта яго асабісты выбар. Я хачу сказаць, што сёньня ўсе палітыкі, якія папрасілі палітычнага прытулку ў выніку падзей 19 сьнежня і зьехалі за мяжу, аказваюць вельмі вялікую падтрымку дэмакратычнаму руху ў Беларусі — і выказваньнем праўды пра тое, што адбываецца ў Беларусі, і супрацьстаяньнем лабісцкім цэнтрам, якіх становіцца ўсё болей пад выглядам дэмакратычных арганізацый па ўсёй Заходняй Эўропе».
Віталь Рымашэўскі спадзяецца на шчыльную супрацу палітыкаў у Беларусі і на эміграцыі дзеля дэмакратызацыі краіны і зьмены рэжыму.
Іншы экс-кандыдат на мінулых выбарах прэзыдэнта Яраслаў Раманчук з павагай паставіўся да рашэньня Андрэя Саньнікава:
«Самае галоўнае — гэта бясьпека і здароўе сям’і. Для мяне гэта заўсёды было прыярытэтам, таму я паважаю рашэньне спадара Саньнікава, калі менавіта гэта знаходзіцца ў цэнтры ўвагі спадара Саньнікава і ягонай сям’і. Для мяне заўсёды здароўе і жыцьцё людзей было найважнейшым, таму я вельмі параіў бы ўсім усе падзеі разглядаць з гэтага гледзішча. Так што жадаю ім посьпехаў, здароўя і вяртаньня на радзіму».
Уладзімер Някляеў не захацеў ніяк камэнтаваць рашэньне Саньнікава, а Мікола Статкевіч зрабіць гэтага ня можа, бо дагэтуль адбывае пакараньне ў турме за Плошчу.