У прыёмнай СТАА «Завод вінаградных вінаў «Дыяніс» Радыё Свабода паведамілі, што алькагольны брэнд «Бульбашъ» ня мае дачыненьня да будаўніцтва забаўляльнага комплексу ў Курапатах.
Марыя, памочніца кіраўніка кампаніі:
«Мы ня ўдзельнічаем у будаўніцтве „Бульбашъ-хола“ і, па вялікім рахунку, ня маем да іх ніякага дачыненьня. Яны выкарыстоўваюць нашую гандлёвую марку, але яны зарэгістраваныя ў іншым „клясе“. У нас дазволеная рэгістрацыя ў розных клясах адной гандлёвай маркі. Паўтараю, што ніякага дачыненьня да будаўніцтва мы ня маем».
РС: «Як вы ставіцеся да таго, што ваш брэнд выкарыстоўваецца ў іхнай назве?»
«Ну, ёсьць хлеб „Бульбаш“, пазытыўна ставімся. Мы ўсе бульбашы.
Мы бачылі рэзананс, нам увесь час тэлефануюць. Але не магу сказаць, якія дзеяньні прадпрыме кіраўніцтва. Калі ўжо такі рэзананс, то назва ж ні пры чым. Трэба ўжо ўвесь аб’ект адмяняць. Тут жа сутнасьць у тым, што аб’ект у Курапатах. Але гэтае пытаньне ўжо да кіраўніцтва».
Кіраўніцтва «Дыяніс» паабяцала, што ў панядзелак 29 кастрычніка падрабязьней пракамэнтуе сытуацыю вакол будаўніцтва з ў Курапатах.
Даведка «Свабоды»: Курапаты
Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.
У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены астанкі людзей, гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя, дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».
У чэрвені 1988 году створана ўрадавая камісія, і пракуратурай БССР узбуджана крымінальная справа па выяўленых фактах.
У працэсе расьследаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.
Пры аглядзе ляснога масіву выяўлена, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, з якіх у часе эксгумацыі праверана 8 і ў 6 з іх знойдзены шкілетныя астанкі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінуўшых.
Ва ўшанаваньне памяці ахвяр пастаўлены крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.
У Курапатах неаднойчы зьдзяйсьняліся факты вандалізму.
Глядзець вялікую мапу