«Стоп Бульбашъ Холл!»

У інтэрнэце пачаліся акцыі супраць будоўлі забаўляльнага комплексу ля Курапатаў.
На сайце онлайн-пэтыцый change.org пачаўся збор подпісаў пад зваротам да старшыні Менскага аблвыканкаму, міністра культуры і генэральнага пракурора Беларусі з патрабаваньнем спыніць будоўлю «Бульбашъ Холу» на месцы пахаваньня дзясяткаў тысяч беларусаў, расстраляных сталіністамі ў Курапатах.

«Мы патрабуем спыніць будаўніцтва бардэля з назвай „Бульбаш-хол“, якая абражае беларускую нацыю, на месцы ўрочышча Курапаты, якое афіцыйна прызнана гістарычна-культурнай каштоўнасьцю.

Мы таксама патрабуем прыцягнуць да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці заказчыка будаўніцтва СТАА „БелРэстІнвэст“, арганізацыю „Наша рэстаранная група“, ТАА „Белнаватэкс груп“ і адказных службовых асобаў, якія дапусьцілі будаўніцтва гэтага аб’екта.

Да забаўляльных установаў зараз актыўна вядуць падземныя камунікацыі — водаправод, каналізацыю, электрычныя і тэлефонныя кабэлі... Ня выключана, што пры гэтым могуць патрывожыць брацкія магілы», — гаворыцца ў пэтыцыі, якую паводле стану на 25 кастрычніка падпісалі 250 чалавек.

Акцыю «Стоп Бульбашъ Холл!» пачалі таксама ў Фэйсбуку.

Your browser doesn’t support HTML5

Будаўнікі «Бульбаш-холу»: «Прыедуць, памянуць родзічаў — і да нас»