Ад 150 да 500 грыўняў — за такую суму гатовыя прадаць свой голас на парлямэнцкіх выбарах ва Ўкраіне некаторыя карыстальнікі сацыяльнай сеткі «Вконтакте». Свае аб’явы разам з мабільнымі нумарамі тэлефонаў яны разьмяшчаюць у адкрытай групе «Куплю галасы на выбарах». Прапаноўваюць як адзін, так і па 10-15 галасоў адразу.
Студэнтка Тацяна з Саломенскага раёну Кіева разьмясціла аб’яву ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» пра тое, што гатовая прадаць 5 галасоў. У размове з Радыё Свабода за адзін голас яна назвала цану 400 грыўняў. Гатовая Тацяна і пры неабходнасьі даць доказ — фота бюлетэня пасьля галасаваньня. За каго галасаваць — дзяўчыне ўсё роўна.
«Няма канкрэтнага кандыдата, за якога я б прагаласаваў. Я ня бачу партый і людзей, якія па-сапраўднаму могуць зьмяніць нашу краіну », - кажа Тацяна.
Студэнт з прапіскай у Саломенскім раёне Кіева Ўладзіслаў прапануе ў сацыяльнай сетцы прадаць 10 галасоў сваіх аднагрупнікаў. На кошт 250 грыўняў, які прапанавала яму журналістка Радыё Свабода за адзін голас, хлопец не пагадзіўся.
«За адзін голас колькі? Мне сёньня тэлефанавалі і 250 прапаноўвалі. Мне трэба ведаць суму за адзін голас. Трэба пагаварыць зь людзьмі. Я магу праз 20 хвілін ператэлефанаваць і сказаць, ці нас задаволіць гэтая сума», — таргуецца Ўладзіслаў.
Групу «Куплю галасы на выбарах» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» стварыў 29-гадовы работнік фірмы інтэрнэт-правайдэра з Марыупалю яшчэ 7 лютага 2010 году. І ўсе спачатку гандлявалі там галасамі для ўзьняцьця рэйтынгу старонкі карыстальніка сеткі, а не прадавалі галасы на выбарах. Тэматыка аб’яваў на сьцяне групы зьмянілася адразу з пачаткам выбарчай кампаніі. Большасьць карыстальнікаў — студэнты з Кіева. Аднак ёсьць там таксама жыхары Запарожжа, Івана-Франкоўску, Янакіева, Чарнаўцоў, Крывога Рогу, Адэсы і іншых гарадоў Украіны.
***
Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны адбудуцца ў нядзелю, 28 кастрычніка. Яны праходзяць паводле зьмяшанай выбарчай сыстэмы. Палову (225 дэпутатаў) ад канстытуцыйнага складу Вярхоўнай Рады (450) выбарцы абіраюць ў аднамандатных (мажарытарных) акругах. Перамагае той кандыдат, які атрымаў болей галасоў выбарцаў, чым астатнія. Другая палова мандатаў разьмяркоўваецца паміж партыямі, за сьпісы якіх прагаласавала звыш 5% выбарцаў. Мандаты разьмяркоўваюцца прапарцыйна да атрыманых партыямі адсоткаў.