Лідэры Руху «Навукоўцы за бязьядзерную Беларусь» ў адкрытым лісьце заклікаюць прэзыдэнтаў Беларусі, Літвы і Расеі адмовіцца ад будаўніцтва атамных станцыяў.
«Будаўніцтва АЭС — гэта чапляньне за мінулае. Неабходна неадкладна згарнуць усе пляны разьвіцьця атамнай энэргетыкі і спыніць будаўніцтва атамных станцый. Ужо сёньня існуе шэраг тэхналёгій, здольных забясьпечыць энэргетычныя патрэбы ўсяго чалавецтва на неаглядныя часы. Выкарыстаньне гэтых тэхналёгій — рывок у будучыню, умова разьвіцьця. Невыкарыстаньне — гарантыя непазьбежнага адставаньня ад найбольш разьвітых краін»,— пішуць прэзыдэнтам навукоўцы Юрый Варонежцаў, Георгій Лепін, Ягор Фядзюшын.
Яны падрабязна распавядаюць пра праблему забруджваньня навакольнага асяродзьдзя атамнымі станцыямі, кажуць пра небясьпеку аварыяў, спасылаюцца на досьвед Чарнобыля і Фукусімы, пратэстуюць супраць перасьледу актывістаў антыядзернага руху:
«Нельга пабудаваць бясьпечную атамную энэргетыку на базе рэактараў, якія астуджаюцца вадой. Расійскі акадэмік П.Л. Капіца сфармуляваў гэтую думку коратка: «АЭС — гэта атамная бомба, якая дае электрычнасьць».