28 кастрычніка адбудуцца выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны. «Зоркай» гэтай выбарчай кампаніі аналітыкі называюць баксёра Віталя Клічко, які са сваёй партыяй УДАР выйшаў на другое месца ў рэйтынгах.
Партыя ЎДАР, назва якой расшыфроўваецца як «Украінскі Дэмакратычны Альянс за Рэформы», паводле апытаньняў, абагнала партыю Юліі Цімашэнкі «Батькивщина» і з 16 % падтрымкі даганяе Партыю Рэгіёнаў Віктара Януковіча, якой сацыёлягі аддаюць 23%.
Папулярнасьцю ЎДАР часткова заўдзячаецца свайму кіраўніку – сусьветна вядомаму баксёру-цяжкавагавіку Віталю Клічко, але аналітыкі адзначаюць, што сваю ролю адыгрывае і жаданьне ўкраінскіх выбарцаў бачыць на палітычнай сцэне новыя твары.
Гэтыя выбары – ня першы паход Віталя Клічко ў палітыку. Ад 2006 году ён – дэпутат Кіеўскай Рады. Двойчы балятаваўся на пасаду кіеўскага мэра, заняў у 2006 другое, а ў 2007 – трэцяе месца, аднак прывёў у Кіеўскую Раду свой блёк, стварыўшы і ўзначаліўшы фракцыю Блёка Клічко.
Прыхільнікі заносяць гэта ў актыў палітыка, які «не запляміў» сябе супрацоўніцтвам ні з кіруючай Партыяй Рэгіёнаў, ні з празаходнім лягерам, што прыйшоў да ўлады ў 2004 годзе на хвалі аранжавай рэвалюцыі: абедзьвюма палітычнымі сіламі многія выбаршчыкі расчараваныя, бо лічаць, што гэтым палітыкам не ўдалося выканаць свае абяцаньні.
Клічко абавязуецца забясьпечыць вяршэнства закону, адправіць карумпаваных палітыкаў у турму і прывесьці Ўкраіну ў Эўропу. Ён таксама кажа, што прыцягне ў палітыку маладыя кадры. Аднак крытыкі адзначаюць, што сьпіс партыі ЎДАР зьмяшчае шмат былых сяброў Партыі Рэгіёнаў, якія пасьля выбараў могуць перамятнуцца ў іншы лягер.
Клічко выключае магчымасьць саюзу з Партыяй Рэгіёнаў і адкладае любое рашэньне па супрацоўніцтве з Аб'яднанай апазыцыяй пасьля выбараў.
«У яго ёсьць добрыя шанцы, але і людзі кажуць, што адна рэч – быць добрым спартоўцам, хаця і вельмі вядомым, а іншая – быць у палітыцы, – кажа Вольга Шуміла-Тапіёла, спэцыяліст па Ўкраіне ў Цэнтры Карнэгі. – Я не на сто адсоткаў упэўненая, што ён будзе вельмі пасьпяховым».
Віталь Клічко нарадзіўся ў Кіргізіі, потым з бацькамі і малодшым братам пераехаў ва Ўкраіну, дзе пачаў сваю спартовую кар'еру ў кікбоксінгу, пазьней перайшоўшы ў прафэсійны бокс. Яму 41 год, і на піку сваёй кар'еры ён выйграў 44 з 46-ці прафэсійных баёў – 40 зь іх накаўтам.
У 2004 годзе ён атрымаў званьне «Героя Ўкраіны», у 2010 узначаліў партыю ЎДАР.
http://www.youtube.com/embed/WXxe5FwoWV0
Сёлетнія выбары будуць праводзіцца ва Ўкраіне паводле зьмяшанай сыстэмы – 225 дэпутатаў будуць абірацца па выбарчых сьпісах ад палітычных партый, іншыя 225 – па мажарытарнай сыстэме ў аднамандатных акругах.
Удзельнічаць у выбарах будуць 22 палітычныя партыі, удзел партыйных блёкаў не прадугледжаны. У бюлетэні ня ўнесеная магчымасьць прагаласаваць «супраць усіх».
Ва Ўкраіне зарэгістравана больш як 36 з паловай мільёнаў выбарцаў.
Ад моманту здабыцьця незалежнасьці ў 1991 годзе выбарчая сыстэма ва Ўкраіне зьмянілася некалькі разоў:
Да 1998 году ўсе дэпутаты парлямэнту абіраліся ў аднамандатных акругах;
У 1998 годзе была ўведзеная зьмяшаная сыстэма, калі палова з 450 дэпутатаў абіралася на аснове прапарцыйнага прадстаўніцтва, а другая палова ў аднамандатных акругах.
Ад 2004 году пачалі галасаваць толькі па партыйных сьпісах. Выбары паводле прапарцыйнай сыстэмы прайшлі ў 2006 і 2007 гадах.
У 2011 годзе ўрад заявіў пра намер зноў вярнуцца да зьмяшанай сыстэмы. АБСЭ і Вэнэцыянская камісія Рады Эўропы ўказалі Кіеву на тое, што такія частыя зьмены выбарчага заканадаўства не спрыяюць стабільнасьці прававой базы і выбарчай сыстэмы. Аднак, у 2011 годзе ва Ўкраіне быў прыняты чарговы выбарчы закон, які вяртаўся да зьмяшанай сыстэмы – з тым, што адсоткавы бар'ер падвышаўся для партыяў ад 3 да 5%.
13 кастрычніка 2009 годзе ў Кіеўрадзе адбылася бойка з удзелам Клічко. Фракцыя Блёку Віталя Клічко, блякуючы трыбуну, патрабавала ў Шаўчэнкаўскага раённага суду Кіева прызнаць неправамерным правядзеньне сэсіі. На дапамогу фракцыі блёку Чарнавецкага прыйшлі дэпутаты Партыі Рэгіёнаў: чэмпіёны па барацьбе Тадзееў і па баскетболе Волкаў. У выніку яны не наважыліся паспрабаваць адціснуць Віталя Клічко ад трыбуны.